Наверх

Прэзідэнт працаваў на Брэстчыне

13.04.2011 Комментариев нет 217 editor

Пазаўчора завяршылася рабочая паездка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці.

У чацвер прэзідэнт наведаў два горадаўтваральныя прадпрыемствы ў Бярозе – «Бярозабудматэрыялы» і камбінат сілікатных вырабаў. У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы былі пытанні экспартнага патэнцыялу ў будаўнічай галіне і выкарыстанне сучасных энергазахавальных тэхналогій. 

На гэтых прадпрыемствах кіраўнік дзяржавы знаёміўся з тэхналагічным працэсам вытворчасці сучасных будаўнічых матэрыялаў. Тут таксама абмяркоўваліся пытанні, важныя не толькі для асобных прадпрыемстваў, але і для ўсёй рэспублікі: развіццё вытворчасці на беларускай сыравіне, імпартазамяшчэнне, нарошчванне экспартнага патэнцыялу, а таксама выкарыстанне сучасных энергазберагальных тэхналогій. Пасля агляду прадпрыемстваў Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі неабходна больш інтэнсіўна развіваць вытворчасці, якія працуюць на айчыннай сыравіне. 

А пачыналася рабочая паездка кіраўніка дзяржавы па нашай вобласці з Кобрынскага раёна ў мінулы аўторак. Там у цэнтры ўвагі прэзідэнта былі пытанні правядзення веснавых палявых работ, прамысловай вытворчасці і імпартазамяшчэння, якія разглядалiся на прыкладах СВК «Восходящая заря» і фабрыкі па выпуску цацак СООО «ПП Полесье».

Пазнаёміўшыся з сітуацыяй на сяўбе, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў неабходнасць беражлівых адносін да сельгастэхнікі, адзначыўшы, што далей дзяржава не зможа аказваць такую ж падтрымку сельгаспрадпрыемствам, як раней: «Ды і не трэба. Вы самі павінны зарабляць.

Вам трэба выходзіць на 10-13% рэнтабельнасці без датацый, тады вы будзеце жыць спакойна». Акрамя таго прэзідэнт у чарговы раз звярнуў увагу на неабходнасць нарошчвання экспарту сельгаспрадукцыі, попыт на якую на сусветным рынку будзе толькі расці.

Размова пра імпартазамяшчэнне прадоўжылася і на фабрыцы па выпуску цацак у Кобрыне. У цэнтры ўвагі была тэма фарміравання айчынных брэндаў на аснове выпускаемай высокаякаснай прадукцыі, што з’яўляецца ўмовай забеспячэння паспяховай рэалізацыі тавараў на ўнутраным і знешнім рынках. 

Тут, дзе працуе большасць жанчын, Аляксандр Лукашэнка закрануў і дэмаграфічныя пытанні. Ён адзначыў, што цяпер выпрацоўваецца сістэма па дзяржаўнай падтрымцы сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей. У прыватнасці, разглядаюцца пытанні па забеспячэнню іх жыллём і павышэнню грашовай дапамогі дзецям, якая будзе расцi ў залежнасці ад стану эканомікі. Прэзідэнт пацвердзіў планы аб выдзяленні бясплатнага жылля сем’ям пры нараджэнні чацвёртага дзіцяці і значнай дзяржаўнай падтрымцы пры будаўніцтве жылля сем’ям, у якіх трое дзетак.

Аляксандр Лукашэнка таксама напомніў, што акцэнт у будаўніцтве новага жылля будзе змешчаны з беларускай сталіцы на рэгіёны. На яго думку, у малых гарадах неабходна актыўна ствараць

новыя рабочыя месцы і будаваць жыллё там, дзе патрэбна рабочая сіла.

У сераду кіраўнік дзяржавы пабываў у Камянецкім раёне, дзе наведаў ААТ «Белавежскі». Размова ў гэтай гаспадарцы ішла пра справы ў жывёлагадоўлі, інвестыцыі ў будаўніцтва і рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў і аб тым, каб за плячыма гаспадарак, якія дынамічна развіваюцца, не хаваліся гаспадаркі запушчаныя.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *