Наверх

Рачны трамвай ў Баранавічах

1.04.2011 нет комментариев 274 editor

Як паведаміў кіраўнік Баранавіцкага філіяла трэста «Белгідрапраект», распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва ў Баранавічах канала, які злучыць азёры Свяцілаўскае і Жлобінскае.

Гэтая водная артэрыя ўпрыгожыць наш горад. Канал перасячэ вуліцу Кірава, часткова закране жылы прыватны сектар, пераўтворыць бульвар Машэрава ў маленькую Венецыю. На працягу ўсяго канала будзе пабудавана набярэжная з бетону і мармару. Над каналам узвысяцца два чыгуначныя масты, тры аўтамабільныя (у тым ліку развадны – на перасячэнні з вуліцай Кірава), чатыры пешаходныя. Шырыня і глыбіня канала дазволяць зрабіць яго судаходным. Будуць пабудаваны прычалы «Лядовы палац». «Востраў кахання», «Развадны мост», «Студэнцкі гарадок», «ДК «Тэкстыльшчык».

Беласнежны кацер у падарунак баранавічанам пабудуюць пінскія суднабудаўнікі. Будаўніцтва канала пачнецца ў бліжэйшы час і закончыцца ў 2014 годзе, да пачатку чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Таму некаторыя гульні чэмпіянату плануецца правесці ў нашым Лядовым палацы. 

Фінансаванне праекта будзе ажыццяўляцца часткова з мясцовага і рэспубліканскага бюджэту, а таксама за кошт інвестыцый.

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *