Наверх

Выбух у мінскім метро

18.04.2011 Комментариев нет 179 editor

З’ядала не раз міжусобіца продкаў,
Імкненне да ўлады вяло да разладу.
I сёння магнат, не шкадуючы сродкаў,
Шукае ў суседа нязгоду i здраду.

На жаль i ў нас нечысць поўзае тая, 
Якую магчыма настроіць на зверства.
Няўжо яна здужае i расхістае
Разважлівасць нашу i наша братэрства?

Падманам атручвае люд Беларусі,
Ад злосці смярдзіць, нібы гнойная куча.
Як не пераможа – дык гаўкне, укусіць:
Абы каб крывава, абы каб балюча!

Быў выбух на плошчы, i быў на пероне,
А ўчора ўзарвалі ў метро сваю бомбу…
I з радасці пляскаюць гады ў далоні…
Дык дзе ж пакаранне такому апломбу?

A iм з-за мяжы перакідваюць сродкі,
Каб выгляд у здраднікаў быў самавіты,
Каб толькі paзнociлi страшныя плёткі,
Якія часамі страшней дынаміту.

Развал Беларусі крывавы i хуткі 
Даўно прадракаецца спонсарам хіжым.
О, Божа! Чаму ненасытныя ўблюдкі
Здзяйсняюць гpaxi свае пад святым крыжам?

Алесь КОРНЕЎ, г. Баранавічы.
 

0

Также на нашем сайте

  • На Барановичской трикотажной фабрике выявили более 30 нарушений08.02.2012 На Барановичской трикотажной фабрике выявили более 30 нарушений (0)
    Создать безопасные условия работы коллектива, максимально исключить ЧС и последствия от них – должностная обязанность каждого руководителя. Более того, согласно Указу президента […]
  • О ремесленной деятельности16.01.2012 О ремесленной деятельности (0)
    В целях создания благоприятных условий для осуществления физическими лицами ремесленной деятельности Президентом Республики Беларусь 16 мая 2005 г. был принят Указ N 225 "О некоторых […]

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *