Наверх

Iмя для вулiцы

13.05.2011 Комментариев нет 180 editor

Гарадскі выканаўчы камітэт разгледзеў зацверджаны праект раёна індывідуальнай жылой забудовы «Дубава-4», што ва Усходнім мікрараёне. І прыняў рашэнне прасіць гарадскі Савет дэпутатаў, каб той разгледзеў пытанне аб назвах новых вуліц і завулкаў у раёне гэтай забудовы.

Пакуль у праекце новыя вуліцы і завулкі названы па-казённаму: «Праектуемая № 2» ці «Праектуемая № 10». І такіх вуліц больш за два дзесяткі.

Чые ж імёны гарадскі выканаўчы камітэт прапаноўвае дэпутатам гарсавета разгледзець як назвы будучых вуліц і завулкаў? Тут мы сустракаем і імёны беларускага паэта-гуманіста, палітыка Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Гусоўскага, і палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, кампазітара Міхала Агінскага, і заснавальніка кнігадрукарства ў Расіі Івана Фёдарава (ураджэнца вёскі Петкавічы нашага раёна), і заснавальніка жанра панегірычнай паэзіі ў беларускай літаратуры Андрэя Рымшы (нарадзіўся ў вёсцы Пенчын), і мастака, кампазітара Напалеона Орды.

Прапануецца назваць вуліцы і імёнамі дзеячаў культуры і мастацтва нашага часу: народнага артыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі кінарэжысёра Міхаіла Пташука, народнага артыста СССР і Беларусі, этнамузыказнаўцы Генадзя Цітовіча, класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

Некаторыя вуліцы, магчыма, будуць названы імёнамі Герояў Сацыялістычнай Працы былых прадзільшчыцы баваўнянага аб’яднання Валянціны Булавай, швачкі трыкатажнай фабрыкі Антаніны Керко, муляра будтрэста № 25 Цярэнція Кушнярова, шафёра мостабудаўнічага раёна № 3 Сяргея Агейчыка. Не забыты і ганаровыя грамадзяне Баранавіч: Герой Савецкага Саюза Уладзімір Барысаў, Георгій Цапаеў, Мікалай Кліменка.

І ўвогуле прапанова гарадскога выканаўчага камітэта, каб дэпутаты гарадскога Савета разгледзелі менавіта вышэй названыя імёны для назвы вуліц і завулкаў новага раёна забудовы, – і цікавая, і крэатыўная.
 

0

Также на нашем сайте

  • На хлебозаводе в Барановичах заработала новая уникальная чешская линия08.02.2012 На хлебозаводе в Барановичах заработала новая уникальная чешская линия (0)
     На хлебозаводе заработала новая чешская линия по выпечке массовых сортов ржано-пшеничного хлеба. Подобного оборудования в республике нет. Особенностью линии являются две ее […]
  • Даты истории29.01.2012 Даты истории (0)
    23 января 97 лет назад в 1915 году начался трехдневный визит в Ставку Николая II.     123 года назад в 1889 году в Чили умер выдающийся геолог, минералог, географ и этнолог, […]

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *