Наверх

Вячоркі ў Сеўруках

3.02.2012 Комментариев нет 207 editor

Вельмі хочацца падзяліцца з чытачамі любімай газеты ўражаннямі ад удзелу ў фальклорным свяце «Беларускія вячоркі», якое прайшло ў Сеўрукоўскай базавай школе. Тыдзень беларускага фальклору, які пачаўся ў школе 16 студзеня, стаў святам для дзяцей і настаўнікаў. Удзельнічалі ў ім вучні ўсіх класаў. Яны паказвалі майстэрства ў прыгатаванні беларускіх страў, у выкананні беларускіх народных песень, рыхтавалі прыгожыя касцюмы.

 

Асабліва цікава было глядзець і слухаць, як вучні прадстаўлялі беларускія стравы, прыгатаваныя сваімі рукамі і з дапамогай бацькоў. Трэба адзначыць, што стравы не паўтараліся. Выстаўленыя ў актавай зале сталы зачароўвалі сваім багаццем, вытанчанай сервіроўкай і смакам прыгатаванай ежы. На сталах было ўсё: дранікі розных відаў, бульба ў мундзірах, калдуны, клёцкі, сялянская каўбаска, запечаная з прыгарачкамі, каша, квашаная капуста і шмат чаго іншага.

Фінальным акордам тыдня сталі «Беларускія вячоркі», якія праходзілі ў школьным музеі. Музей стылізаваны пад хату даўнейшых часоў. Чаго тут толькі няма!

Печ, тапчан, стары драўляны стол, лавы тых часоў, куфар. Шмат тут былых прылад працы і рэчаў паўсядзёнага ўжытку: ткацкі варштат, калаўротак, прасніцы, верацёна, збаны, гаршкі… Тут жа была арганізаваная выстава вясковых майстроў. Прыгожыя абрусы, фіранкі, сурвэткі, рушнікі, вышытыя Верай Галік і Яўгеніей Сяўрук, дэманстравалі самі майстрыхі.

На свята было запрошана шмат гасцей. І вельмі прыемна, што сярод прысутных быў нават жыхар суседняй Польшчы, які ў гэты час гасцяваў у родных. Ён зрабіў шмат фотаздымкаў сваёй дачкі з удзельнікамі вячорак.

Падрыхтавалі свята настаўнікі Сеўрукоўскай школы сумесна з бібліятэкарам сельскай бібліятэкі Ірынай Аляксандраўнай Война. Бібліятэкар адшукала матэрыял для вячорак, касцюмы для ўдзельнікаў свята. Яна змагла падключыць вясковых жанчын старэйшага ўзросту, якія ўспомнілі песні яшчэ сваіх матуль і бабуль і выканалі іх. Песні кранулі сваёй шчырасцю, задушэўнасцю, напеўнасцю.

Хочацца падзякаваць ёй, а таксама дырэктару Сеўрукоўскай базавай школы Любові Ўладзіміраўне Кліменчанка, завучу Алене Пятроўне Каржанеўскай, усім настаўнікам школы і ўсім неабыякавым да беларускай культуры, да спадчыны нашых продкаў, нашай Радзімы.

0

Также на нашем сайте

  • Дороги, которые убивают жителей Барановичей16.01.2012 Дороги, которые убивают жителей Барановичей (0)
     Как рассказал старший госавтоинспектор ОГАИ ГОВД Олег Площенко, самым аварийным в городе стало воскресенье. В этот день случилось девять ДТП и столько же человек было ранено. По […]
  • Жизнь, разделенная войной (обновлено)23.11.2011 Жизнь, разделенная войной (обновлено) (0)
    Работая учителем в средней школе деревни Подгорная Барановичского района, наш постоянный автор, магистр исторических наук Дмитрий Загацкий в одном из школьных докладов […]

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *