Наверх

Аб’яднала Біблія

13.04.2012 Комментариев нет 188 editor

На працягу некалькіх гадоў інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы праводзіць конкурс навуковых работ сярод ліцэяў, гімназій і агульнаадукацыйных школ рэспублікі па розных праблемах. Сёлета ў гэтым конкурсе ўпершыню ўдзельнічалі вучні СШ № 7.

Нас зацікавіў той факт, што ў Год кнігі былі заяўлены тэмы, звязаныя з кнігай кніг – Бібліяй. І нашы вучні вырашылі спыніцца на тэме «Біблейскія матывы ў сусветным мастацтве». Адзінаццацікласнікі – Лізавета Козіна, Дар’я Швейкус, Арцём Місюкевіч і Дзмітрый Несцяровіч – прадставілі дзве работы.

У прывітальным слове на адкрыцці канферэнцыі, якая адбылася напрыканцы сакавіка, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, першы прарэктар інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы, выказаў думку: «Ніколі гэты конкурс не выклікаў такога рэзанансу, як у сёлетнім годзе. Была заяўлена вялікая колькасць удзельнікаў з розных рэгіёнаў нашай краіны, якіх аб’яднала адна кніга – Біблія».

Потым прайшлі культурная праграма і ўзнагароджванне. Нам было вельмі прыемна, што работа Лізаветы Козінай «Роль біблейскіх алюзій у рамане У. Голдынга «Уладар мух», напісаная пад кіраўніцтвам настаўніка англійскай мовы Марыі Аляксандраўны Казлоўскай, атрымала дыплом І ступені, а работа «Біблейскія матывы ў творчасці беларускіх пісьменнікаў», выкананая творчай групай у складзе Дар’і Швейкус, Арцёма Місюкевіча і Дзмітрыя Несцяровіча пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алены Уладзіміраўны Сямёнавай, адзначана дыпломам ІІІ ступені.

Нягледзячы на тое, што тады надвор’е не радавала, нашым удзельнікам конкурсу было добра і светла, бо яны не толькі паразважалі над пытаннямі зямнога і вечнага, але і ўзнесліся на вяршыні духоўнасці.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *