Наверх

«Аздабляю верш рамонкам…»

18.04.2012 Комментариев нет 234 editor

20 красавiка ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы ладзіць творчую вечарыну ў сувязі з юбілеем з дня нараджэння жыхарка Баранавічаў Раіса Раманчук, якая піша чуллівыя вершы аб роднай зямлі.

Раіса нарадзілася на хутары ў прысвіцязянскім краі, працавала на баваўняным аб’яднанні, зараз вядзе на гэтым прадпрыемстве ў прамым эфіры радыёперадачу «Жадаю вам…» У 2003 годзе выдала кнігу вершаў «Сцежка ў дзяцінства», друкавалася ў калектыўных зборніках паэзіі, рэспубліканскіх альманахах і часопісах «Гоман», «Святліца», «Крыніца жыцця», «Акно» і, вядома, у газеце «Наш край».

Яна сціпла ставіцца да сваёй творчасці, тым не менш яе паэтычныя радкі не могуць не кранаць наша сэрца:

І хаця далёка вельмі

Ад вялікіх такі верш,

Я душы сваёй часцінкай

Аздаблю яго найперш.

Упляту туды рамонак,

Бэзу і валошкаў пах

Ды ўсмешачкі ўнукаў…

Узлятае верш, бы птах.

Любоўю да Радзімы напоўнены творы Раісы Раманчук, якая ўмее шчыра перадаць свае пачуцці.

Сунічны край, дзе ландышы буяюць,

Дзе канюшына дываном ляжыць,

Жытнёвы рай. Хіба магу я здрадзіць?!

Хвілінкі без цябе мне не пражыць.

У яе трое дзяцей і чацвёра ўнукаў. Раіса Міхайлаўна дорыць сваю дабрыню і радасць не толькі ўласнай сям’і, але і ўсім людзям, што чытаюць яе вершы.

0

Также на нашем сайте

  • Из разряда MUST BE29.01.2010 Из разряда MUST BE (0)
    20 февраля в диско-баре «Пятачок» состоится презентация нового альбома «re:born» барановичского ди-джея Dusty miller, предпочитающего стили tech house, techno. Dj dusty miller (в жизни […]
  • В Барановичах пройдет выставка кошек24.12.2015 В Барановичах пройдет выставка кошек (4)
    В воскресенье, 27 декабря, в Ледовом дворце города Барановичи состоится международная выставка кошек.

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *