Наверх

Велікодныя ўзоры

11.04.2012 Комментариев нет 153 editor

Вялікдзень – самае значнае і прыгожае свята ў славянскіх народаў, свята сонца, адраджэння прыроды, надыходу больш працяглага дня. Яго неад’емным атрыбутам з’яўляюцца курыныя яйкі. Для малога дзіцяці фарбаванае і распісанае яйка з’яўляецца адной з самых радасных і прываблівых забаў. Першая сустрэча з ім выклікае ў дзіцяці захапленне, здзіўленне, радасць. Вось менавіта таму ў гонар Вялікадня ў Навамышскім яслях-садзе і быў аб’яўлены конкурс «Велікодныя ўзоры». Жаданне прыняць удзел у святочным аздабленні яйка з’явілі самі працаўнікі ўстановы, дзеці і іх бацькі. Вялікі дзякуй усім! Атрымаліся цудоўныя яйкі з дрэва, гліны, салёнага цеста, пап’е-машэ і інш. Іх многа. Усе яйкі ўпрыгожаны цікавымі ўзорамі, арнаментамі. Калі ласка, заходзьце да нас, запрашаем!

Выстаўка велікодных яек працягваецца. Яна нясе нам радасць, захапленне і любоў, далучае да гісторыі і традыцый, выхоўвае павагу і любоў да сваёй Бацькаўшчыны.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *