Наверх

Для размінкі душы

29.08.2012 Комментариев нет 180 editor

Чарговая кніжка паэзіі «Спарышы для душы» баранавіцкага аўтара Алеся Корнева ахоплівае ўсе жыццёвыя сферы.

«Беларускія хоку, але з рыфмай» – так можна ахарактарызаваць зборнік. Кароткія двухрадкоўі аб’яднаны ў тэматычныя групы: пра Радзіму, прыроду, сяброўства, каханне… У пачатку паэт расшыфроўвае назву, якую ён абраў для новай кнігі: «Што такое спарыш? Гэта два спараныя прадметы, якія злучыліся ў адно цэлае, часцей усяго з самага пачатку свайго зараджэння: арэхі-спарышы, каласкі-спарышы, два дрэўцы з аднаго кораня альбо камля». Дваістасць сусвету, дзве злучаныя палавінкі адразу прыходзяць на розум.

У спарышах Корнева адлюстравана жыццёвая праўда творцы: «Часам сумны рэалізм падаю на вясёлай ноце і такі цынізм нават выпукляю з адкрытым задавальненнем». Ні ў якім разе не імкнецца паэт пераканаць чытача ў безгрунтоўнасці яго прынцыпаў! Але ж спрабуе падаць свет з асабістага погляду. Таму і папярэджвае: «Камусьці некаторыя мае спарышы могуць паказацца цяжкай штангай, камусьці – задавальняючымі гантэлямі для размінкі душы і настрою». Як у Мікалая Забалоцкага – «не позволяй душе лениться».

Вось некалькі радкоў для з’яўлення паэтычнага апетыту:

 

А зараз наеўся ад пуза бліноў,

Ды сесці, паесці не супраць і… зноў.

Зайцы бяруць нагамі,

А дзеўкі – пірагамі.

Як піць – і моц ёсць, і ахвота,

Як працаваць – і слабасць, і лянота.

– Сядай на ровар, к маме едзьма.

– Лепш на мятле, да ведзьмы – ведзьма.

Спачатку – задумкі, памкненняў імгненні,

А потым – упартасць! За ёй – дасягненні!

0

Также на нашем сайте

Комментариев нет читателей статьи "Для размінкі душы"

  • Оставьте первый комментарий - автор старался

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *