Наверх

Прыгажосць, натхненне, творчасць

12.10.2012 Комментариев нет 221 editor

Выпадковых людзей у культуры не бывае – так лічаць людзі, якія працуюць у гэтай галіне больш за 20 гадоў. І сапраўды, чалавек, які прыйшоў у культуру, павінен не проста добрасумленна працаваць. Напэўна, і слова «працаваць» нельга прымяніць к гэтым людзям: чалавек павінен жыць гэтым і жыць у гэтым.Не навучышся прафесіі, калі не будзе дадзена Богам творчай іскаркі. Цудоўна, калі хтосьці адкрывае ў сябе жаданне прысвяціць сябе творчасці з самага дзяцінства, мабыць, з самага таго моманту, калі пачынае сябе помніць, ацэньваць свае ўчынкі, марыць выходзіць на сцэну, дарыць людзям свята.

Любоў Іванаўна Гібеж пасля сярэдняй школы падалася ў Гродзенскі медінстытут, вельмі хацелася вывучыцца на доктара, лячыць лю-дзей, збаўляць іх ад фізічнага болю. Але лёсу было наканавана не прайсці па конкурсу гэтай дзяўчыне. І выпадак адыграў сваю ролю. З лёгкай рукі загадчыка аддзела культуры, паважанага Івана Рыгоравіча Юшанкова, ключы ад Навасадаўскай бібліятэкі апынуліся ў руках Любові Іванаўны. І з таго часу культурная сфера стала жыццёвым крэда гэтага прыгожага, таленавітага чалавека.

Ёсць людзі, якія пасля першай сустрэчы пакідаюць у тваёй душы добры след, выклікаюць прыхільнасць і сімпатыю. З такім чалавекам не паспееш па-сапраўднаму пазнаёміцца, а ён ужо здаецца табе даўнім прыяцелем. З такіх і Л.І. Гібеж.

З 1974 года Любоў Іванаўна працуе дырэктарам Ляснянскага сельскага Дома культуры (агульны стаж работы ў галіне культуры – 52 гады). Справа гэта патрабуе поўнай самаадданасці. І яна служыць прафесіі шчодра і аддана. Гэта справа вырасціла яе, выявіла яе творчыя і арганізатарскія здольнасці, дала спецыяльную адукацыю. Любоў Іванаўна закончыла Гродзенскае культурна-асветніцкае вучылішча.

Вельмі інтэлігентная жанчына, якая шчодра дорыць цяпло. Сціплая, але, калі патрабуюць абставіны, і энергічная, дзелавая, напорыстая. Лёс дараваў ёй яе адзінае «сваё месца» у жыцці, і назва яму – прызванне.

Адзін з жыццёвых прынцыпаў гэтага дзіўнага чалавека – імкненне да новага, жаданне здзіўляць і захапляць. Больш за 40 год не гаснуць клубныя фантазіі, а разгараюцца з новай сілай у дырэктара Ляснянскага СДК. За якую справу не возьмецца – вынікам будзе поспех. Пачала працаваць з народнымі майстрамі – іх імёны ведаюць у вобласці і сталіцы. А ці не цуда работа аматарскіх аб’яднанняў? Такіх як «Ешце на здароўе», «Лясняначка». Іх удзельнікі з задавальненнем наведваюць пасяджэнні ў Доме культуры, дзе могуць рэалізаваць свае захапленні. У наш час цяжка зацікавіць людзей, прывабіць да творчай працы. Не хапае фінансавых, матэрыяльна-тэхнічных сродкаў, але ў Любові Іванаўны хапае энергіі і вопыту знайсці выйсце з такога становішча і зрабіць справу добра.

Душэўным, меладычным голасам яна заваюе любую аудыторыю. Работнікам СДК актывісты дапамогуць аформіць залу, падрыхтаваць праграму, спячы прысмакі да свята.

Дзякуючы намаганням Л.І. Гібеж сельскі Дом культуры неаднаразова быў у ліку лепшых як па пастаноўцы культурна-масавай работы, так і па развіццю платных паслуг насельніцтву.

Патрабавальная да сябе без меры, гатовая адклікнуцца на чужы боль, прыйсці на дапамогу ў любы момант, Любоў Іванаўна зноў ідзе на работу ў знаёмы і ўжо амаль родны Дом культуры. Не памылюся, калі скажу, что гэта яе другі дом, бо большую частку жыцця яна праводзіць тут і аддае рабоце ўсю сябе.

З нагоды юбілею і падчас прафесійнага свята ў гэтую цудоўную восеньскую пару, Любоў Іванаўна, прыміце самыя найлепшыя пажаданні радасці, дабра, здароўя ад усіх работнікаў культуры.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *