Наверх

Вочкі краю – Валошкі

11.07.2013 Комментариев нет 168 editor

Таленавіты паэт з Баранавіч, лаўрэат літаратурнай прэміі аблвыканкама Алесь Корнеў выдаў сваю сямнаццатую кнігу вершаў, якую назваў «Валошкавы край». Ён прысвяціў зборнік сыну і нявестцы, якія нядаўна падаравалі яму ўнука.

Алесь Корнеў па прафесіі ўрач, а паэзіяй сур’ёзна заняўся тады, калі пайшоў на заслужаны адпачынак. Ён перанёс цяжкую хваробу, перамог яе, адчуўшы сапраўдную эйфарыю ад таго, што застаўся жыць. Радасць жыцця прысутнічае ў яго вершаваных радках, і гэтага нельга не заўважыць.

У новым зборніку паэт апявае родную зямлю:

Сцежкі сцелюцца, дарожкі,

А я тую выбіраю,

Дзе падмігваюць валошкі –

Вочкі любага мне краю.

Ён філосаф і жартаўнік, і ці мала яшчэ ў якім абліччы паўстае перад намі аўтар, якога, безумоўна, цікава чытаць. Трапныя выразы, сакавітая мова не могуць не звярнуць на сябе ўвагу.

Асаблівы дзякуй Алесю Корневу за «Рэпартаж пра газетчыцу», у якім апавядаецца пра нялёгкую працу журналіста і ўпамінаецца газета «Наш край»:

У праўды сардэчнай – нязгаслае ззянне!

Яна, нібы кветка! Яна не завяне!

Чытайце газету «Наш край», грамадзяне!

А мы скажам: «Чытайце Алеся Корнева, сябры!» Яго паэзія прываблівае сваёй непаўторнасцю і арыгінальнасцю.

0

Также на нашем сайте

Комментариев нет читателей статьи "Вочкі краю – Валошкі"

  • Оставьте первый комментарий - автор старался

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *