Наверх

Дарога да святыняў

30.08.2013 Комментариев нет 215 editor

У сераду ў нашым раёне сустракалі рэспубліканскую навукова-асветніцкую экспедыцыю «Дарога да святыняў», прымеркаваную да юбілейнага ХХ Дня беларускага пісьменства.

Па даўняй традыцыі экспедыцыя з Благадатным агнём ад Гроба Гасподня адправілася з Мінска ад Свята-Духава кафедральнага сабора. Яе першым прыпынкам стала Святое поле каля вёскі Загор’е, дзе ў 1983 годзе была знойдзена цудатворная Загор’е-Сталавіцкая ікона Прасвятой Багародзіцы. Яна трапіла ў коўш экскаватара пры будаўніцтве дарогі. З 2000 года ікона стала сімвалам экспедыцыі «Дарога да святыняў».

Удзельнікі экспедыцыі, сярод якіх святары, творчая і навуковая інтэлігенцыя, прайшлі Хрэсным ходам ад вёскі Дубава на Святое поле, па дарозе спыняючыся з малітвамі каля Крыжоў памяці на месцы былых воінскіх пахаванняў часоў Паўночнай і Першай сусветнай войнаў.

Пасля службы ў царкве Святога Благавернага Князя Аляксандра Неўскага ў Сталавічах экспедыцыя прадоўжыла свой шлях, каб 1 верасня дайсці да горада Быхава – сёлетняй сталіцы Дня беларускага пісьменства.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *