Наверх

«Паэтам трэба нарадзіцца»

27.11.2013 Комментариев нет 193 editor

З баранавіцкімі чытачамі сустрэлася празаік і паэт, журналіст і літаратурны крытык Людміла Рублеўская.

Той, хто рэгулярна чытае газету «Советская Белоруссия», не мог не звярнуць увагу на прозвішча аўтара, з-пад пяра якога выходзяць выдатныя нарысы. Быццам нанава адкрываецца перад нашымі вачыма гісторыя, вядомыя з урокаў літаратуры асобы паўстаюць гэткімі знаёмымі незнаёмцамі. Вось Янка Маўр. Колькі разоў мы пра яго чулі! Але ці ведаеце вы пра тое, што пісьменнік вывучаў эсперанта? Альбо такі выпадак з яго біяграфіі. У старасці творца аслеп. Аднойчы Янка Маўр адпачываў на беразе мора. Раптам пачуў крык дзіцяці. Адразу ж кінуўся ў мора, паплыў на гук. І – выратаваў дзяўчынку.

Нядаўна выдадзеная кніга Людмілы Рублеўскай «Рифма ценою в жизнь» гэтак жа жыва распавядае пра людзей, якія стваралі нашу літаратуру. Яшчэ адна навінка – зборнік «Рыцари и Дамы Беларуси» – уключае гістарычныя эсэ, апублікаваныя на старонках «Советской Белоруссии».

Адкуль у Людмілы Рублеўскай такая цікавасць да мінулага?

– На гэтае пытанне, напэўна, я нават сабе не адкажу, – прызналася пісьменніца. – Настолькі гэта частка майго характару.

І ўсё ж паспрабавала. Хоць і вырасла яна ў звычайным шматпавярховіку, каля дома былі старыя Кальварыйскія могілкі. За кожным урачыстым прозвішчам, выбітым на старых помніках, здавалася, – таямніца.

Людміла Рублеўская працуе ў многіх формах (здараецца нават такое, што героі вандруюць з прозы ў вершы). Арыгінальна яна бачыць і прыдуманы свет, займальна спалучае яго з рэальнасцю. Напрыклад, героі кнігі «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» раз’язджаюць на танку, створаным па эскізах Леанарда да Вінчы.

– Празаікам можна стаць, а паэтам трэба нарадзіцца, – лічыць Людміла Рублеўская. – Рыфмаваць радкі, сапраўды, можна навучыцца, а вось бачыць свет, як паэт, – наўрад ці.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *