Наверх

В деревне Русино Барановичского района отпраздновали Багач

8.10.2014 Комментариев нет 449 editor

Багач – свята ўсяго земляробчага  года, пачатку багатых восеньскіх кірмашоў, засідкаў і доўгіх піліпаўскіх вечароў. Свята адзначалася ў любы дзень пасля 21 верасня (нараджэння Божай Маці) і мела яскравы  абшчынны характар. Да гэтага свята стараліся завяршыць  усе земляробчыя работы. 

Багачом называлі «лубок» з жытам,  якое сабралі з першага  зажыначнага снапа. У гэтае зерне ставілі  грамнічную свечку і абыходзілі ўсе двары. Кожны гаспадар павінен быў насыпаць у «лубок» жменьку жыта, як бы дапоўніць яго. Затым «Багач» ставілі на покуці ў выбранай хаце, дзе ён захоўваўся на працягу года да новага ўраджаю.

Усё гэта вельмі цікава, таму  і вырашылі мы правесці такое свята ў в. Русіно, што ў Баранавіцкім раёне. На свята сабраліся  старыя і малыя, моладзь і падлеткі.

Таццяна Валасар, Надзея Карман і Святлана Пяткова падрыхтавалі выставу прыгожых вышытых карцін з лікамі святых.  Рыхтаваліся ўсе. Сабралі  выставу  ўраджаю, падрыхтавалі «Багач» з зернем і свечкай, а гаспадыня, у вобразе якой была Марына Кандрацьева, дырэктар сельскага Дома культуры Баранавіцкай птушкафабрыкі, паведаміла ўсім пра каляндарна-абрадавае свята  Багач.

На свята з’ехаліся творчыя калектывы Баранавіцкага раёна.  Парадаваў усіх калектыў Ніжнечэрніхаўскага СДК. Спявалі  яны, як заўсёды, пад гармонік. Прыгожыя дзяўчаты з Лаўрынавіч, а таксама   ансамбль песні «Вечарынка» Палонкаўскага СДК спявалі так хораша і задорна, што некаторыя кінуліся ў пляс.

А вось калектыў Жамчужненскага СДК «Бабіна лета» вітаў усіх не толькі добрымі песнямі, але і караваем з новага ўраджаю. У завяршэнні  свята выступіла вакальная група «Рунь» Сталовіцкага КДЦ.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *