Наверх

Вялікая будоўля

11.12.2014 Комментариев нет 219 editor

У 1948 годзе Брэстчына дасягнула даваеннага ўзроўню прамысловай вытворчасці. А ў 1954-м Баранавіцкая і Пінская вобласці ўвайшлі ў склад Брэсцкай.

У 1950-х Баранавічы забудоўваюцца шматпавярхоўкамі, што значна змяняе выгляд горада, які доўгі час быў пераважна аднапавярховым. Хуткімі тэмпамі развіваецца прамысловасць: пачынаюць працаваць швейная фабрыка, кансервавы завод, уведзены ў эксплуатацыю гарадская электрастанцыя, новы корпус абутковай фабрыкі, фабрыка дзіцячых цацак, ліцейны цэх рамонтна-механічнага завода і інш.

Пазітыўныя змены адбываюцца і ў медыцыне Баранавіч: з’явіліся новыя будынкі радзільнага дома, дзіцячай і гарадской бальніц, паліклінікі.

Актыўнае будаўніцтва новых прадпрыемстваў працягвалася ў 1960–70-я гады. За гэты час на прамысловае развіццё Брэсцкай вобласці дзяржава выдаткавала 196,7 млн. рублёў. Паскоранымі тэмпамі развіваліся хімічная, машынабудаўнічая, энергетычная галіны.

У 1960-м у Баранавічах быў заснаваны будаўнічы трэст № 25. Таксама ў 1960-я былі пабудаваны ўнівермаг «Радуга», гарадскі Дом культуры, Дом фізкультуры, аўтаагрэгатны завод, завод станкапрыладаў, камбінат жалезабетонных канструкцый, завод санэлектразагатовак і жалезабетонных вырабаў.

Адной з буйнейшых новабудоўляў Брэстчыны стаў Баранавіцкі баваўняны камбінат, які пачаў працаваць у 1963 годзе. Праз год на поўную моц запрацавала 1-я прадзільная фабрыка, а ў 1969-м будаўніцтва камбіната было завершана. Працоўныя месцы тут атрымалі 10 тыс. чалавек.

У 1967-м Брэсцкая вобласць за аграрна-прамысловыя дасягненні была ўзнагароджана ордэнам Леніна.

Напрыканцы 1960-х у горадзе жыло ўжо каля 100 тыс. чалавек. У 1966–1970 гг. каля 5 200 сямей атрымалі новыя кватэры. У горадзе праклалі газавы трубаправод, стварылі цэнтралізаваную сістэму цепла- і энергазабеспячэння.

У 1970-х у Баранавічах з’яўляецца завод аўтаматычных ліній і камбінат сянажных вежаў. Узводзіцца гасцініца «Гарызонт», дзіцячая паліклініка, новы будынак санэпідстанцыі і інш. Для жыхароў створаны зоны адпачынку ля Жлобінскага і Свяцілаўскага азёр.

У 1986-м у горадзе налічвалася 21 агульнаадукацыйная школа, пяць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, тры прафтэхвучылішчы, 59 дашкольных устаноў.

У 1970–1980-я ўзровень жыцця ў Брэсцкай вобласці стаў такім жа, як і ў Прыбалтыйскіх краінах СССР. 

«Мяне акружалі добрыя людзі»

Фіра Іванаўна Вараб’ёва, ветэран працы:

– Я прыехала ў Баранавічы з Расіі ў 1960-м. У тым годзе як раз быў першы набор у тэхнікум лёгкай прамысловасці. Я паступіла на вячэрняе аддзяленне па спецыяльнасці тэхнік-тэхнолаг швейнай прамысловасці. Адначасова ўладкавалася на швейную фабрыку, дзе спачатку працавала вучаніцай у цэху № 2.

Новая фабрыка вылучалася на фоне маленькіх драўляных хат, што былі пад яе вокнамі. Сюды прыязджалі працаваць адусюль – больш за 3 тысячы работнікаў. Прадпрыемства было моцнае, яго адміністрацыйны апарат складалі прафесійныя кадры. У нас былі дзяржзаказы. Напрыклад, шылі школьную форму.

У 1960-х я жыла ў фабрычным маладзёжным інтэрнаце на вуглу Савецкай і Чарнышэўскага. Памятаю, што ў нас было шмат суботнікаў. Так, мы дапамагалі на будоўлях пуцеправода ля Палескага чыгуначнага вакзала, Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання. Адпачываць хадзілі ў кіно (на месцы гасцініцы «Гарызонт» тады знаходзіўся драўляны

кінатэатр «Камсамолец»), на канцэрты і тэатральныя пастаноўкі ў гарадскі Дом культуры. Дзяўчаты часта бегалі на танцы ў клуб ваеннага гарадка. А зімой на стадыёне залівалі цудоўны каток. Яшчэ хадзілі на лыжах. Ва ўрочышчы Гай праводзілі розныя спаборніцтвы. Летам адпачывалі на возеры Гаць.

На абеды хадзілі ў сталовую № 5, якая і зараз існуе на вул. Горкага. Падчас вучобы ў тэхнікуме вячэралі таксама ў сталовай.

Памятаю, як на плошчы Леніна адкрылася цырульня. Трапіць туды было не так проста. Добра, калі быў знаёмы майстар, з якім можна было дамовіцца на пэўны час. Але ж у нас былі свае жаночыя сакрэты прыгажосці. На абрэзкі тканіны мы намотвалі паперу, валасы спрысквалі цукровым растворам і накручвалі іх на гэтыя «бігудзі» на ноч. Калі сапраўдныя бігудзі, як і лак для валасоў, з’явіліся ў продажы, гэта была падзея. Аднак хутка моду на кудзеркі змянілі высокія начосы.

Сукенкі пераважна шылі самі з пакупной тканіны, якую таксама трэба было пашукаць. Наогул, знайсці густоўныя абновы ў магазіне было не проста. Мне пашанцавала ў гэтым сэнсе. Я даволі часта ездзіла ў каман-дзіроўкі. Мінск, Рыга, Масква… Адтуль прывозіла модныя паліто і прыгожы абутак на абцасах. А час ад часу – рэчы на заказ, напрыклад, пласцінкі.

Тэлевізары і халадзільнікі, а таксама мэбля былі дэфіцытам. Вельмі радавалася, калі мне ўдалося купіць радыёпрыёмнік з прайгравальнікам! У мой інтэрнацкі пакой тады часта прыходзілі суседзі, каб паслухаць Зыкіну, Нячаева, Талкунову.

У 1967-м я стала інжынерам па стандартызацыі. І заўсёды актыўна займалася грамадскай работай: узначальвала жаночы савет фабрыкі, была членам гарадскога жансавета, выбіралася ў прафкам. Аддала фабрыцы 33 гады працоўнага жыцця. І ўвесь гэты час мяне акружалі добрыя людзі, у якіх я пастаянна вучылася. Пасля выхаду на пенсію ўзначальваю ветэранскую арганізацыю швейнай фабрыкі.

0

Также на нашем сайте

  • Взял на себя смелость… построить поселок08.08.2013 Взял на себя смелость… построить поселок (0)
    Под самый занавес 2001 года в Барановичах было принято решение об увековечении памяти первого директора завода автоматических линий Петра Фомича Королика – улица, ведущая к заводу, с […]
  • Даты истории01.05.2013 Даты истории (0)
    22 апреля 63 года назад, в 1950 году,  была зарегистрирована максимальная температура  воздуха для апреля. Температура в этот день поднялась до отметки плюс 27,70 С. 53 года […]

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *