Наверх

Старонкi гiсторыi. Танкі ў агні

30.04.2015 нет комментариев 958 Наш край

IMG_9303Аперацыя па вызваленні Баранавіч ад ворага была завершана 8 ліпеня. Горад быў стратэгічным транспартным вузлом, таму фашысты ўсімі сіламі намагаліся яго не страціць.

Да абароны праціўнік рыхтаваўся загадзя. На подступах да Баранавіч былі створаны моцныя лініі абароны з дотамі, дзотамі, бліндажамі.

Наступленне савецкіх часцей пачалося з рубяжа Слуцк–Шышчыцы. Нягледзячы на лютае супраціўленне немцаў, нашы войскі хутка ішлі наперад. На заходнім беразе Шчары за дзве гадзіны бою было знішчана дзевяць варожых танкаў. Пасля некалькіх гадзін зацішша фашысты пачалі контратаку сіламі 20 танкаў і самаходных гармат. Удар праціўніка прынялі артылерысты, якія агнём прамой наводкі падпалілі шэсць нямецкіх танкаў. Праціўнік страчваў моц.

7 ліпеня жорсткія баі працягваліся. Савецкія войскі вызвалілі Скробава, Мядзеневічы, іншыя населеныя пункты. Каля вёскі Літва 69­-я стралковая дывізія фарсіравала Шчару. Вызваліцелі набліжаліся да горада.

У тры гадзіны ночы 150-ы стралковы полк 50-­й стралковай дывізіі авалодаў Вялікімі Лукамі, а затым і Вялікай Валахвой. Чыгунка Баранавічы–Брэст была перарэзана.

Часці войскаў генерал­палкоўніка П.І. Батава ішлі на горад у двух напрамках – з паўночнага захаду і з паўднёвага ўсходу. Галоўны ўдар быў нанесены ў цэнтр. Завязаліся вулічныя баі, якія прынеслі немцам новыя ахвяры. 8 ліпеня Баранавічы былі цалкам вызвалены.

На працягу 48 гадзін жыхароў абавязалі здаць агнястрэльную зброю. Ноччу належала захоўваць светамаскіроўку. Перапіс насельніцтва, праведзены ў горадзе 10 ліпеня, паказаў, што ў Баранавічах знаходзілася 4 000 чалавек. Пачалося аднаўленне разбуранай гаспадаркі.

6 ліпеня 2004 года ў скверы мікрараёна 2-­я Траццякі адкрылі памятны знак – супрацьтанкавая 76-­міліметровая гармата ЗІС-­3 на п’едэстале. З гэтай гарматай войскі 1­-га Беларускага фронту пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага ўвайшлі ў Баранавічы 8 ліпеня. 28 вайсковых частак і злучэнняў, якія ўдзельнічалі ў вызваленчых баях, атрымалі назву «баранавіцкія». Пра іх мужнасць і сама­аданасць нагадвае гэты памятны знак.

Алена СІНЯКОВІЧ.

«Давайте проявим уважение!»

Лидия БОРИСОВА, член совета ветеранов юго-­западного района:

– К большому сожалению, многие молодые мамы, а иногда и бабушки разрешают детям забираться на постамент пушки и даже на саму пушку. Дети царапают орудие, оставляют рядом песок и мусор. Неужели эти родители разрешают своим детям вести себя подобным образом на могилах своих родст­венников?

Давайте проявим совесть и уважение к погибшим воинам!

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *