Наверх

«Мы принимали участие в благоустройстве парка Молодежи» (опрос)

8.05.2015 2 комментария 925 Наш край
IMG_5267
Фота Барыса НАВАГРАНА

1 мая на святочнае адкрыццё Парка моладзі «Натхнёныя Перамогай» сабралася шматлікая колькасць жыхароў і гасцей горада розных узростаў. Тут панаваў цудоўны настрой і гонар за родны край.

Узнікненне такога ўнікальнага аб’екта для адпачынку – заслуга многіх. З ініцыятывай аб стварэнні выступілі актывісты гаркама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, яны і назву прапанавалі – «Натхнёныя Перамогай».

Як адзначыў першы сакратар гарадскога камітэта БРСМ Ігар Вайтовіч, у гэтыя словы ўкла­дзены вялікі сэнс: «Вясной 45-­га нашы дзяды і прадзеды, змучаныя і параненыя, але натхнёныя Вялікай Перамогай, зрабілі нам бессмяротны падарунак. У памяць аб гэтым парк павінен стаць для сучаснай моладзі натхненнем для многіх перамог і дасягенняў у сённяшні мірны час».

Больш за месяц навучэнцы і студэнты гарадскіх устаноў адукацыі, члены БРСМ у рамках агульнагарадской акцыі «Пабудуем парк разам» добраўпарадкоўвалі землі парка.

Яшчэ год назад, калі на тэрыторыі каля возера Жлобінскае першыя суботнікі пачалі праводзіцца работнікамі гарвыканкама, дэпутатамі, цяжка было ўявіць сабе, што ў выніку горад атрымае такую прыгажосць і ўнікальнасць.

Дзякуючы таму, што многія работы добраахвотна выкананы гараджанамі, на будаўніцтве парка зэканомлена каля 500 мільёнаў рублёў.

Старшыня гарвыканкама Юрый Грамакоўскі выразіў падзяку ўсім, хто працаваў над стварэннем парка, – работнікам будаўнічага трэста № 25, гарадской жыллёва-­камунальнай гаспадаркі, ААТ «Аграпрамбудмаш», актывістам грамадскіх аб’яднанняў БРСМ і «Белая Русь».

Падзякай гарвыканкама Юрый Грамакоўскі ўзнагародзіў маладога спецыяліста, прараба будаўнічага ўпраўлення № 145 будтрэста № 25 Яўгенія Мішкевіча, які вёў гэты аб’ект ад самага пачатку, аддана працаваў над яго стварэннем.

Як адзначыў сам Яўгеній, адносіны былі асабліва трапяткія не толькі таму, што гэта першы ў жыцці будаўнічы аб’ект, але і таму, што разумеў вялікую значнасць парка для горада.

Баранавіцкае прадпрыемства «Аграпрамбудмаш» стварыла для парка сапраўдныя шэдэўры мастацтва – малыя архітэктурныя формы, альтанку, дэкаратыўныя лаўкі для адпачынку. Кожная – непаўторная: Знаёмстваў, Закаханых, Прапаноў, Прымірэння. З такіх своеасаблівых прыпынкаў складаецца алея Закаханых.

У дзень адкрыцця Парка моладзі прызнанне ў каханні тут пачула дзяўчына. Аб гэтым яна напісала на сайт газеты. А на наступны дзень на дрэве Кахання, што на ўваходзе ў алею, ужо з’явіўся сімвалічны замочак вернасці. Будзем спадзявацца, што тут народзіцца і ўзмацніцца яшчэ не адно шчырае пачуцце.

Сёмая ў нашай краіне пляцоўка для заняткаў вулічнай гімнастыкай з’явілася менавіта ў баранавіцкім парку. Тут жа атрымалі магчымасць займацца сваім любімым відам спорта на спецыялізаванай пляцоўцы і скейтбардысты. Многія наведвальнікі парка здзівіліся, адкуль у нашым горадзе столькі аматараў скейтборда. А самі спартсмены з задавальненнем зазначылі, што цяпер няма неабходнасці ездзіць для трэніровак у Мінск, усе ўмовы створаны тут, у новым парку.

Веласіпедысты адкрылі для сябе ўнікальнасць парка масавым заездам. Прыемна ўразіла прастора лыжаролернай трасы працягласцю два кіламетры.

Да самага вечара ў парку не змаўкала музыка. Акрамя выступленняў прадстаўнікоў гарадскіх устаноў адукацыі, канцэртную праграму наладзіў калектыў мастацкай самадзейнасці прадпрыемстваў гарадской жыллёва­камунальнай гаспадаркі. Працавалі тарговыя пункты кафэ «Тонус» ГЖКГ, можна было адведаць шашлыкі за столікамі на свежым паветры.

Усе наведвальнікі парка зышліся ў адзіным меркаванні: у нашым горадзе з’явілася цудоўнае месца адпачынку, засталося толькі яго захоўваць ад вандалаў. На гэты непрыемны выпадак ГЖКГ па ўсёй тэрыторыі парка ўстанавіла камеры відэафіксацыі.

Свята Першамая традыцыйна праходзіла і ў парку культуры і адпачынку імя 30-­го­ддзя УЛКСМ.Тут выступалі творчыя калектывы прадпрыемстваў, навучальных устаноў і ўстаноў культуры горада, а таксама працавалі атракцыёны, тарговыя аб’екты, можна было набыць сувенірную прадукцыю.

Таццяна КАРПІК.

Мнение горожан:

Владимир КАЛОША:

1
– Несколько лет назад в этом месте я гулял с маленькой внучкой, могу объективно сравнить, что было и что стало. Не ожидал, что здесь когда-­нибудь сможет появиться такая красота и ухоженность. Я впечатлен этими переменами. Спасибо руководству города за такой хороший подарок нам.

Марина ГУТОВСКАЯ:

4
– Считаю, что появилось прекрасное новое место отдыха для людей разных возрастов, современное, комфортное, красивое. Чувствую гордость за свой город. Уверена, нам удастся сберечь эту красоту, только у варвара может на неё подняться рука. Благодарна всем, кто здесь трудился, вложил сюда свои силы.

Дмитрий ШЕСТАК:

3
– Специально приехал на открытие парка с Боровков. С удовольствием прокатился на своем велосипеде – очень понравилось. Буду приезжать сюда постоянно: здесь очень красиво, удобно расположены дорожки для езды, много ребят моего возраста.

Юлия БОБКО с дочкой Алесей:

5
– Мы очень рады, что в нашем городе появилось такое хорошее место для отдыха, для прогулок. Здесь так комфортно гулять с ребенком, покатать его на детском велосипеде, подышать свежим воздухом. Особенно впечатлила аллея влюбленных – настоящая красота.

Ирина и Юрий:

2
– Парк строился практически на наших глазах – мы студенты БарГУ. Сегодня гордимся тем, что принимали участие в субботнике, благоустраивали территорию парка, значит, и наш вклад есть в это общее хорошее дело. Даже не сомневаемся, что красоту парка сохраним, ведь люди понимают значимость и уникальность этого места.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

  • Андрей пишет:

    Дзякуй, выправiлi.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10
    Ответить
    Ответить с цитированием
  • Марк пишет:

    Да, праздник был хороший

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10
    Ответить
    Ответить с цитированием

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *