Наверх

У гарадскім загсе адбылася ўрачыстая рэгістрацыя імянарачэння новых жыхароў Баранавіч (фота)

21.09.2015 Комментариев нет 850 Наш край

IMG_8023 (2)Голас рэгістратара галоўнага спецыяліста аддзела загс гарвыканкама Ірыны Кандрыцы звінеў:

Паважаныя бацькі і госці! Гавораць, што на свете не бывае цудаў. Магчыма. Але кожны дзень у цішы ра­дзільных залаў Баранавіч чуецца звонкі дзіцячы крык і з’яўляецца вялікае цуда – нараджэнне новага жыцця. Тады мы з гонарам вымаўляем: «Нарадзіўся Чалавек – новы грамадзянін Беларусі, юны баранавічанін!»

IMG_9770У чароўнай зале дзве сям’і: Сяргея і Вікторыі Дунец, Уладзіміра і Ганны Вашчыла. 8 жніўня 2015 года ў 2 гадзіны 15 хвілін у сям’і Дунец на свет з’явіўся сын Андрэй. У гэты ж дзень ў 20 гадзін 20 хвілін адбылася радасная падзея і ў сям’і Вашчыла – нарадзілася трэцяе дзіця, дачушка Вераніка! Немаўляткі, нібы пачуўшы, што гавораць пра іх, пачалі крахтаць.

А Ірына Кандрыца працягвала:

– Па прыкметах продкаў лічылася, что дзеткі, якія нарадзіліся ў суботу (а 8 жніўня – гэта была субота), будуць працавітыя, самастойныя і абавязкова шчаслівыя, усіх іх чакае шанцаванне і поспех.

Маленькія хлопчык і дзяўчынка загудзелі. Бацькі, з пяшчотай гледзячы на сваіх дзетак, заўважылі: «Разумеюць!»

Пачэснае права паставіць подпіс у запісы акта аб нараджэнні сына прадставілі галаве сям’і Дунец – Сяргею Уладзіміравічу, а аб нараджэнні дачушкі – Уладзіміру Аляксандравічу Вашчыла.

У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і ў прысутнасці бацькоў і гасцей зарэгістравана нараджэнне новых грамадзян нашай краіны: Дунец Андрэя Сяргеевіча і Вашчыла Веранікі Уладзіміраўны.

– Мы спадзяемся, што вашыя дзеткі вырастуць паважанымі жыхарамі Баранавіч: прыгожымі, жыццярадаснымі, паспяховымі, поўнымі любові і дабрыні. Няхай яны растуць мудрымі і праўдзівымі, з гонарам носяць свае цудоўныя імёны, – жадала прадстаўнік загсу.

Ірына Алегаўна ўручыла маладым сем’ям першыя дакументы немаўлятак – пасведчанні аб нараджэнні. Для сям’і Вашчыла пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці патрэбна яшчэ і дзеля таго, каб палучыць сямейны капітал.

Цёплыя словы віншаванняў і ўдзячнасці накіравалі арганізатары ўрачыстасці не толькоі ў адрас бацькоў, а таксама бабулям і дзядулям, якія прысутнічалі ў загсе. IMG_9803

IMG_9782А кіраўніцтва Баранавіцкай гарадской арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» павіншавала сем’і Дунец і Вашчыла з самым пачэсным званнем на зямлі – быць Маці і Бацькам, уручыла ім падарункі.

Расціце, дзеці, людзям на дабро, бацькам – на радасць, – жадалі народжаным. IMG_9812

IMG_9813 IMG_9818

Святлана ГIЛЬ.

Фота Боарыса НАВАГРАНА.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *