Наверх

Дзяцей і юнацтва запрашаюць прыняць удзел у абласным літаратурным конкурсе

9.03.2016 Комментариев нет 469 Наш край

ПАЛАЖЭННЕ
аб абласным літаратурным конкурсе для дзяцей і юнацтва
“Мара твая сярод зорак сваю адшукала”,
прысвечаным 70-гадоваму юбілею выдатнага беларускага
паэта-берасцейца Васіля Гадулькі

Конкурс праводзіцца Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і філалагічным факультэтам Установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна” сумесна з упраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама з мэтаю выяўлення літаратурна-творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў Брэстчыны.

Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: да 30 год.

Колькасць месцаў: 6 (1 – першае, 2 – другіх, 3 – трэціх).

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вучоныя-філолагі, літаратурныя крытыкі, выдаўцы і грамадскія дзеячы Брэстчыны, вызначыць лепшыя творчыя работы.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. Лепшыя творы (проза, паэзія, эсэ, драматургія) будуць апублікаваны. Конкурсныя работы дасылаюцца да 10 кастрычніка 2016 года на адрас: 224013, г.Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, к. 605, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, з паметкай “На конкурс”, або на эл. адрас: krejdzich@tut.by

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 лістапада 2016 года.

Конкурсныя работы павінны быць выдрукаваны на адной старонцы папяровага ліста фармату А-4.
Агульны аб’ём работы не павінен перавышаць трох лістоў фармату А-4.

На тытульным лісце неабходна ўказаць:
— прозвішча, імя, імя па бацьку;
— дату нараджэння;
— месца працы або вучобы;
— адрас для перапіскі;
— нумары кантактных тэлефонаў;
— E-mail (калі ёсць).

Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.
Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
(старшыня журы конкурсу) А.М.Крэйдзіч.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *