Наверх

Мемарыяльныя дошкi Вялiкай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы (карта, фота)

24.04.2016 7 комментариев 1847 Наш край

 

Мемарыяльная дошка ў гонар Ракасоўскага К.К., маршала, двойчы Героя Савецкага Саюза

116 IMG_0325Месцазнаходжанне: вул. Ракасоўскага, 2.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 2004 г.

Матэрыял: сiлумiн.

Скульптар В. Ягаднiцкi, архiтэктар Машчык.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Ракасоўскі Канстанцін Канстанцінавіч (1896-1968), Маршал Савецкага Саюза (1944), Маршал Польшы (1949), двойчы Герой Савецкага Саюза. У гады Вялікай Айчыннай вайны кіраваў многімі арміямі і франтамі, у тым ліку першым і другім Беларускімі.

У час аперацыі «Баграціён» па вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў вайсковыя фарміраванні 1-га Беларускага фронта 8 ліпеня 1944 г. вызвалілі г. Баранавічы.

У гонар знакамітага палкаводца адна з вуліц г. Баранавічы атрымала яго імя. 8 ліпеня 2004 г. да 60-годдзя з часу вызвалення горада на вул. Ракасоўскага была адкрыта дошка з надпісам :«Вуліца названа ў гонар Ракасоўскага Канстанціна Канстанцінавіча, Маршала Савецкага Саюза, камандуючага першым Беларускім фронтам, войскі якога 8 ліпеня 1944 года вызвалілі г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Унізе дошкі – гірлянда з лісця, перавітая стужкай.

Мемарыяльная дошка на месцы загубы падпольшчыкаў (9 чал.) 

120 DSCN3197Месцазнаходжанне: вул. Горкага, 12 (былая рыначная плошча).

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1966 г., заменена на новую ў 2004 г.

Матэрыял: мармур.

Аўтары: скульптар В. Ягаднiцкi, архiтэктар Б. Тумашчык.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

У жнiўнi 1943 — сакавiку 1944 г. у г.Баранавiчы дзейнiчала падпольная група пад кiраўнiцтвам  А.I. Крыштофiка, якая праводзiла дыверсii, здабывала i перадавала партызанам боепрыпасы, медыкаменты, зброю, звесткi аб працiўнiку. Гiтлераўцы высачылi i схапiлi 9 членаў групы, якiх пасля жорсткiх катаванняў 11 сакавiка 1944 года павесiлi на Рыначнай плошчы ў г. Баранавiчы.

У 1966 годзе на месцы казні падпольшчыкаў была адкрыта мармуровая прамавугольная ў плане белага колеру дошка з надпiсам: “Тут, на былой Рыначнай плошчы горада, 11 сакавiка 1944 года нямецка-фашысцкiя захопнiкi закатавалi партызан-падпольшчыкаў: Барадзiнскага Л.П., Герасiмука П.П., Дзямiдовiча Т.I., Дзянiшчыка А.М., Доўгера К.М., Доўгера Е.А., Шырко А.Ю., Лiцкевiча I.А., Лiцкевiч Г.А. Вечная слава мужным патрыётам, аддаўшым жыццё за нашу Радзiму”.

У 2004 годзе ў сувязі з тым, што імя А.М. Дзянішчыка было занесена на дошку памылкова, а імя Мікіціна М.І. у пераліку не значылася, дошка была заменена на новую з чорна-шэрага мармуру з надпісам: ”Тут, на былой рыначнай плошчы, 11 сакавіка 1944 года былі пакараны смерцю ўдзельнікі Баранавіцкага антыгітлераўскага супраціўлення Барадзінскі Л.П., Герасімук П.П., Дзямідовіч Т.І., Доўгер К.М., Доўгер А.А., Ліцкевіч Г.А., Ліцкевіч І.А., Мікіцін М.І., Шырко А.Ю. Вечная слава! Светлая памяць!»

Мемарыяльная дошка ў гонар Жукава Г.К., чатырыжды Героя Савецкага Саюза

115 IMG_0247Месцазнаходжанне: вул. Жукава, 2.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 2004 г.

Матэрыял: сiлумiн.

Скульптар В. Ягаднiцкi, архiтэктар Б. Тумашчык.

Гістарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Жукаў Георгій Канстанцінавіч (1896-1974), Маршал Савецкага Саюза (1943), чатырыжды Герой Савецкага Саюза (1939, 1944, 1945, 1956), удзельнік баёў на рацэ Халхін-Гол у гады Вялікай Айчыннай вайны, праявіў сябе як вопытны палкаводзец, адыграўшы вялікую ролю ў арганізацыі разгрому нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Менавіта ён каардынаваў дзейнасць войскаў 1-га Беларускага фронта, якія вызвалялі Баранавіцкі край і горад у ліпені 1944 года.

У 2004 годзе да 60-годдзя вызвалення г.Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на вул. Жукава была адкрыта мемарыяльная дошка з выявай твару палкаводца і надпісам: «Вуліца названа ў гонар Жукава Георгія Канстанцінавіча, маршала Савецкага Саюза, які ў 1944 годзе каардынаваў дзеянні 1-га і 2-га Беларускіх франтоў у аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Мемарыяльная дошка ў гонар Наканечнікава А.Г., Героя Савецкага Саюза

144 DSCN3201Месцазнаходжанне: вул. Наканечнікава.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: плiта ўстаноўлена ў 1960 г., заменена ў 1963 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Наканечнiкаў Аляксандр Георгiевiч (16.9.1915-10.11.1946) нарадзiўся ў в. Дзергачы Саратаўскай вобласцi ў сялянскай сям’i. У Чырвонай Армii з 1933 г., закончыў ваенна-авiяцыйную школу пiлотаў, ваяваў у Iспанii (1936-39 гг.), на фронце з чэрвеня 1941 г. Ваяваў на Паўднёва-Заходнiм, Сталiнградскiм, Данскiм, Цэнтральным, 1-м Беларускiм франтах.

Камандзiр 78-га гвардзейскага штурмавога авiяцыйнага палка 16-й паветранай армii 1-га Беларускага фронта гв. падпалкоўнiк Наканечнiкаў А.Г. на пачатак лютага 44 г. зрабiў 81 асабiсты баявы вылет, нанёсшы значны ўрон ворагу, полк пад яго камандваннем зрабiў 2028 вылетаў.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 1.7.1944 г. Пасля вайны служыў у армii, жыў у Баранавiчах. Яго iмя носiць адна з вулiц горада. Быў пахаваны на гарадскiх воiнскiх могiлках, адкуль у 50-ыя гады астанкi перанесены на могiлкi i пахаваны каля вялiкай брацкай магiлы.

Мемарыяльная дошка ў гонар Прытыцкага С.В.

107Месцазнаходжанне: вул. Прытыцкага, 140-А.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1999 г.

Матэрыял: сiлумiн.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Прытыцкi С.В. (1.02.1913-13.06.1971) нарадзiўся ў в. Гаркавiчы Гродзенскай губернiі ў сям’i сялян. У 1932 г. стаў членам КПЗБ i ўзначалiў барацьбу ў краi, быў арыштаваны 27 студзеня 1936 г. С. Прытыцкi (клiчка Аркаша) у час суда над 17 студэнтамi Вiленскага ўнiверсiтэта ва ўпор расстраляў здраднiка Я. Стрэльчыка, якi сведчыў супраць студэнтаў. Быў прыгавораны да смяротнай кары, але ў вынiку акцый пратэсту яе змянiлi на пажыццёвае зняволенне. Вызвалены ў 1939 годзе.

У гады вайны — актыўны арганiзатар барацьбы з фашыстамi.

Пасля вайны працаваў сакратаром многiх абкомаў партыi, у тым лiку Баранавiцкага з 1953 г. па 1954 г. З 1965 года сакратар ЦК КПБ, з 1968 г. — Старшыня Прызiдыума Вярхоўнага Савета СССР. Меў многа дзяржаўных узнагарод.

У 1971 годзе вул. Мiнская была перайменавана ў вул. Прытыцкага з усталяваннем мармуровай дошкi, у 1999 годзе дошка заменена на металiчную з надпiсам: “Вулiца названа ў гонар Прытыцкага Сяргея Восiпавiча, знакамiтага палiтычнага дзеяча Беларусi, сакратара Баранавiцкага абласнога камiтэта КПБ у 1953-1954 гг.”

Мемарыльная дошка ў гонар Сяржанта Р.І.

IMG_30001Месцазнаходжанне: вул. Сяржанта, 1.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторы.

Час адкрыцця: 1988 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Сяржант Р.I. (28.01.1897 — 4.04.1974) нарадзiўся ў в. Гавезна Мiнскай губернiі. У днi Кастрычнiцкай рэвалюцыi стаў на бок бальшавiкоў, затым працаваў старшынёй Гавененскага валаснога савета. З 1921 года ўзначальвае барацьбу супраць белапалякаў ва ўмовах падполля. Восенню 1925 года арыштаваны, вызвалены з турмы толькi ў 1939 годзе. Прайшоў праз пыткi, ваенна-палявы суд прыгаварыў яго да смяротнай кары, якая была зменена на 15 год турмы, 10 з iх правёў у адзiночцы.

З мая 1940 года — старшыня Баранавiцкага аблвыканкама, у гады Вялiкай Айчыннай вайны з баямi дайшоў да Патсдама.

Пасля вайны працаваў у органах Савецкай улады. У 1940-46 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

У 1988 годзе адна з новых вулiц была названа ў яго гонар з адкрыццём мемарыяльнай мармуровай прамавугольнай у плане светла-шэрага колеру дошкi з надпiсам: “Вулiца носiць iмя актыўнага ўдзельнiка падпольнай барацьбы ў Заходняй Беларусi у 20-30-ыя гг., аднаго з першых прадстаўнiкоў заходнебеларускага народа ў Вярхоўным Савеце СССР у 1940-46 гг., удзельнiка Вялiкай Айчыннай вайны Сяржанта Рафаiла Iванавiча  (1897-1974 гг.)».

Мемарыяльная дошка ў гонар Таўлая В.П., беларускага пісьменніка

113 IMG_0360Месцазнаходжанне: вул. Таўлая, 2.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнік гісторыі.

Час адкрыцця: 1988 г.,

Матэрыял: сілумін.

Мемарыяльная дошка Кудрына М.Т., Заслужанага ўрача БССР

145DSCN3195Месцазнаходжанне: вул. Кудрына.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1978 г., зменена ў 2002 г.

Матэрыял: мармур, бронза.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Кудрын Макар Цiмафеевiч (1.2.1914-7.9.1962) нарадзiўся ў г. Смаленску, закончыў Смаленскi медiнстытут. У Чырвонай Армii з 1941 г., удзельнiк баёў за Ленiнград, хiрург, начальнiк шпiталя.

З 1948 г. — галоўны ўрач i вядучы хiрург Баранавiцкай абласной, з 1954 г. — цэнтральнай гарадской бальнiцы. За 14 гадоў працы ў г.Баранавiчы правёў звыш 6 тысяч хiрургiчных аперацый. Займаўся навуковай дзейнасцю. У 1961 годзе атрымаў званне заслужанага ўрача БССР.

Мемарыяльная дошка ў гонар Санкоўскага I.I., камандзiра 69-й стралковай дывiзii, вызваляўшай г. Баранавiчы 7-8 лiпеня 1944 г.

100DSCN3199Месцазнаходжанне: вул.Санкоўскага, 43.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1964 г., заменена ў 2002 годзе.

Матэрыял: сiлумiн.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Санкоўскi Iосiф Iусцiнавiч (16.3.1897-4.1.1962) нарадзiўся ў г. Рыга. Удзельнiк грамадзянскай i Вялiкай Айчыннай вайны.

З 1943 г. — на фронце, камандзiр стралковай брыгады. Са снежня 1943 г. па жнiвень 1944 г. — камандзiр 69-й стралковай дывiзii, якая ўдзельнiчала ў вызваленнi Беларусi i непасрэдна г. Баранавiчы ад нямецка-фашысцкiх акупантаў. За паспяховае вызваленне горада дывiзiя атрымала найменне “Баранавiцкая”.

З верасня 1944 г. Санкоўскi I.I. — намеснiк камандуючага, начальнiк штаба 2-й Польскай Армii, з 1946 г. — генерал-лейтэнант, начальнiк курсаў камандзiра палкоў, затым вышэйшых афiцэрскiх курсаў.

У 1964 годзе вул. Анiсiмавiчская была перайменава ў вул. Санкоўскага, дзе была адкрыта металiчная мемарыяльная дошка з надпiсам: ”Вулiца названа ў гонар Санкоўскага I.I. (1897-1962), камандзiра 69-ай стралковай дывiзii, прымаўшай удзел у вызваленнi г. Баранавiчы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў”.

Мемарыяльная дошка ў гонар падпольшчыка Барадзінскага Л.П.

121 IMG_0249Месцазнаходжанне: бульвар Барадзiнскага, 11.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1988 г., заменена ў 2002 г.

Матэрыял: сiлумiн.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Барадзiнскi Леанiд Пятровiч (28.12.1920-11.03.1944 г.) нарадзiўся ў в. В. Сяло Баранавiцкага раёна. У гады вайны ў складзе падпольнай групы А.I.Крыштофiка ўдзельнiчаў у многiх смелых аперацыях, адной з якiх было выкраданне бургамiстра горада Русака i перадача яго ў партызанскi атрад.

У сакавiку 1944 г. фашысты схапiлi Л.Барадзiнскага i пасля доўгiх катаванняў павесiлi разам з таварышамi на Рыначнай плошчы. У 1975 годзе бульвару ў паўночным мiкрараёне горада надалi iмя патрыёта.

На мемарыяльнай дошцы (чугун), адкрытай у 1988 г., быў зроблены надпiс: “Бульвар названы ў гонар Барадзiнскага Л.П. (1920-1944), удзельнiка Баранавiцкага падполля ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, закатаванага гiтлераўцамi 11.03.1944”.

Мемарыяльная дошка на месцы загубы падпольшчыкаў (3 чал.) вул. Даватара, 7

Месцазнаходжанне: вул. Даватара, 7.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1964 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Бадак Канстанцiн Пятровiч (1920-26.04.1944 г.) нарадзiўся ў в. Вялiкiя Лукi Баранавiцкага раёна, працаваў настаўнiкам у в. Русiно, у час вайны ўстанавiў сувязь з партызанамi i стварыў падпольную групу, якая дзейнiчала на чыгуначным вузле. У групу ўваходзiлi Я. Карнiенка i А. Ягораў.

Псавалi паравозы i другую тэхнiку ворага, збiралi для партызан звесткi аб руху цягнiкоў, праводзiлi дыверсii. У красавiку 1944 года патрыёты былi арыштаваны, пасля доўгiх здзекаў iх павесiлi на тэрыторыi лакаматыўнага дэпо.

У 1964 годзе на месцы загубы была адкрыта мармуровая белага колеру дошка з надпiсам: “Тут 26 красавiка 1944 года нямецка-фашысцкiя палачы закатавалi партызан-падпольшчыкаў Бадака К.П., Ягорава А.В., Карнiенка Я.М. Слава героям, не схiлiўшым свае галовы перад вераломнымi прыгнятальнiкамi”.

Мемарыяльная дошка ў гонар Лісіна І.П., Героя Савецкага Саюза

123. IMG_0187Месцазнаходжанне: вул. Лiсiна, 12.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1965 г., заменена ў 2002 г.

Матэрыял: сiлумiн.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Лiсiн Iван Пятровiч (10.3.1914-7.7.1944 г.) нарадзiўся ў в. Мала-Мурамцаўскага раёна Омскай вобласцi, з сялян. У 1930-35 гг. працаваў у калгасе, з 1937 г. — лесарубам на Далёкiм Усходзе.

Са жнiўня 1941 г. у Чырвонай Армii, на фронце з лютага 1942 г. Ваяваў на Заходнiм, Цэнтральным, Беларускiм франтах. Наводчык кулямёта 193-й стралковай дывiзii 65-й армii Лiсiн I.П.

15 кастрычнiка 1943 г. адным з першых з пяццю таварышамi пераправiўся праз р. Днепр у раёне г.п. Лоеў Гомельскай вобласцi, уварваўся ў першую траншэю ворага. Група захапiла плацдарм i ўтрымлiвала яго да падыходу падмацавання, за што 30.10.1943 г. атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. Загiнуў пры вызваленнi г.Баранавiчы.

У 1962 годзе вул. Свабодная была перайменавана ў вул. Лiсiна, дзе ў 1965 годзе была адкрыта мармуровая дошка, замененая ў 2002 годзе на металiчную. Надпiс сведчыць: ”Вулiца названа ў гонар Лiсiна I.П. (1914-1944), Героя Савецкага Саюза, удзельнiка вызвалення г. Баранавiчы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў”.

Мемарыяльная дошка ў гонар Рагулі І.Л.

124 IMG_0189Месцазнаходжанне: вул. Рагулi, 12.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1965 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Рагуля Iван Лявонцьевiч (27.9.1895-20.7.1944) нарадзiўся ў в. Ачукевiчы Гродзенскай вобласцi, прафесiйны ваенны, у Чырвонай Армii з лiстапада 1917 г., удзельнiк баёў супраць белафiнаў i ваенных iнтэрвентаў. У гады Вялiкай Айчыннай вайны — начальнiк штаба танкавай брыгады, камандзiр брыгады, дывiзii, корпуса, ваяваў на розных франтах, удзельнiк баёў на Курскай дузе, пад Масквой, на Украiне.

У час вызвалення Беларусi ваяваў на 1-ым Беларускiм фронце, удзельнiк баёў за вызваленне г. Баранавiчы. Памёр ад ран 20.7.1944 г.

У 1964 годзе вул. Беластоцкая была перайменавана ў вул. Рагулi з адкрыццём мемарыяльнай дошкi. На белай мармуровай дошцы надпiс: “Вулiца носiць iмя генерал-маёра Рагулi I.Л., загiнуўшага смерцю храбрых пры вызваленнi г. Баранавiчы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў у 1944 г.”.

Мемарыяльная дошка на месцы гібелі падпольшчыка Дарашэвіча М.Ф.

125 IMG_0256Месцазнаходжанне: вул. Вiльчкоўскага, 5а, будынак вакзала станцыi Баранавiчы-Цэнтральныя.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1974 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Дарашэвiч Мiкалай Фёдаравiч (2.2.1923-3.6.1943), яго бацька, мацi i два браты ў гады Вялiкай Айчыннай вайны сталi ўдзельнiкамi Баранавiцкага антыгiтлераўскага падполля. Працуючы на станцыi Баранавiчы-Цэнтральныя, яны збiралi звесткi аб руху цягнiкоў i iх грузах, якiя перадавалi партызанам.

3 чэрвеня 1943 года М. Дарашэвiч узарваў эшалон з гаручым i загiнуў пры выкананнi гэтага задання. Пахаваны на могiлках. Пасля вайны тут жа былi пахаваны бацька Фёдар Аляксандравiч, мацi Нiна Сцяпанаўна i брат Аляксандр Аляксандравiч. На магiле быў устаноўлены помнiк.

У 1974 годзе ў памяць аб подзвiгу М. Дарашэвiча была ўстаноўлена мармуровая дошка з надпiсам: “Тут, на станцыi Баранавiчы-Цэнтральныя, 3-га чэрвеня 1943 года Мiкалай Фёдаравiч Дарашэвiч узарваў нямецкi эшалон з гаручым i загiнуў пры выкананнi баявога задання”.

Мемарыяльная дошка ў гонар Фралянкова А.Г., Героя Савецкага Саюза

126 IMG_0354 (2)Месцазнаходжанне: вул. Фралянкова, 36.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял — мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Фралянкоў Андрэй Рыгоравiч (14.9.1904-1.10.1965) нарадзiўся ў в. Грэнкава Калiнiнскай вобласцi. У Чырвонай Армii з 1922 г., прафесiйны ваенны, у 1925 г. скончыў пяхотную школу, у 1943 г. — курс ваеннай акадэмii Генштаба.

На фронце з чэрвеня 1941 г., ваяваў на Заходнiм, Цэнтральным, 1-м Беларускiм франтах. Камандзiр 193-й стралковай дывiзii, арганiзаваўшай захват перапраў праз р. Днепр 15.10.1943 г., рэкi Сноў i Сож. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 30.10.1943 г.

193-я стралковая дывiзiя ўдзельнiчала ў вызваленнi г. Баранавiчы 7-8 лiпеня 1944 г., ёй было знiшчана 550 салдат i афiцэраў, больш 300 гiтлераўцаў узята ў палон, захоплена многа баявой тэхнiкi.

Пасля вайны Фралянкоў А.Г. служыў у радах армii, жыў у Кiеве. У 1968 годзе вул. Вакзальная была перайменавана ў вул. Фралянкова.

Мармуровая дошка з надпiсам: ”Вулiца носiць iмя камандзiра 193-й стралковай дывiзii, прымаўшай удзел у вызваленнi г. Баранавiчы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, Героя Савецкага Саюза, генерал-лейтэтанта Фралянкова А.Г.” Адкрыта ў 1984 г.

Мемарыяльная дошка ў гонар Халасцякова Г.М., Героя СавецкагаСаюза

127DSCN3204Месцазнаходжанне: вул.Халасцякова, 2.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Халасцякоў Георгiй Мiкiтавiч (20.7.1902-21.7.1983) нарадзiўся ў г.Баранавiчы, у армii з 1919 г., з 1921 г. на Балтыйскiм, а затым Чарнаморскiм флоце.

У гады Вялiкай Айчыннай вайны — начальнiк аддзела падводнага плавання Чарнаморскага флоту, камандзiр Наварасiйскай ваенна-марской базы, камандуючы Дунайскай ваеннай флатылiяй, удзельнiк баёў за Крым, Каўказ, вызвалення Югаславii, Балгарыi, Чэхаславакii, Аўстрыi.

У 1950-69 гг. — камандуючы Кайспiйскай флатылii, 7-м ваенна-марскiм флотам, у апараце Мiнабароны. 7 мая 1965 года ўзнагароджаны Зоркай Героя Савецкага Саюза. Меў шмат iншаземных ўзнагарод, сярод якiх вышэйшая марская ўзнагарода Велiкабрытанii — Трафальгарскi крыж, атрыманы ад караля Георга IV. З 1974 года паважаны грамадзянiн г. Баранавiчы.

У 1984 годзе вул. Каперніка перайменавана ў вул. Халасцякова з адкрыццём мармуровай мемарыяльнай дошкі з надпiсам: ”Вулiца названа ў гонар Героя Савецкага Саюза вiцэ-адмiрала Халасцякова Георгiя Мiкiтавiча”.

Мемарыяльная дошка ў гонар Казакова А.І., Героя Савецкага Саюза

128 IMG_0340Месцазнаходжанне: вул. Казакова, 1.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1985 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Казакоў Аляксандр Iльiч (09.02.1900-27.12.1961) нарадзiўся ў г. Харкаве, удзельнiк грамадзянскай вайны, на фронце з чэрвеня 1941 г.

Змагаўся на 1-м Беларускiм фронце, вызваляў землi Баранавiцкай вобласцi. 6 лiпеня 1944 года пры абароне ля в. Жухавiчы камандзiр кулямётнага ўзвода 30-га гвардзейскага зянiтнага артпалка гв. малодшы сяржант Казакоў А.I. са сваiм узводам знiшчылi больш 20 гiтлераўцаў, 7 лiпеня збiлi варожы самалёт, 22 лiпеня недалёка ад Брэста доўгi час стрымлiвалi нацiск ворага, адбiваючы яго контратакi.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 15.05.1946 г. Пасля вайны жыў i працаваў у Харкаве.

У 1985 годзе вул. Крошынская была перайменавана ў вул. Казакова, дзе адкрыта мармуровая дошка з надпiсам: ”Вулiца iмя Казакова Аляксандра Iльiча, удастоенага звання Героя Савецкага Саюза за мужнасць i гераiзм у барацьбе з нямецка-фашысцкiмi акупантамi на тэрыторыi Беларусi ў лiпенi 1944 г.”.

Мемарыяльная дошка ў гонар супрацоўнікаў Баранавіцкай міліцыі, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў у 1944-1949 гг.

129 IMG_0227Месцазнаходжанне: вул. Чкалава, 5, будынак РАУС.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1964 г., заменена ў 1999 г.

Матэрыял: сiлумiн.

Аўтар: архiтэктар Б.Тумашчык.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Пасля вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i заканчэння Вялiкай Айчыннай вайны ў лясах Беларусi яшчэ доўга дзейнiчалi бандыцкiя групiроўкi. На барацьбу з iмi ў Баранавiцкую вобласць былi накiраваны супрацоўнiкi НКУС, многiя з якiх загiнулi ў баях з бандытамi. Сярод iх палкоўнiк мiлiцыi Шпакаў А.С. (загiнуў 18.7.1945 г., каля в. Н.Мыш), лейтэнант Любчанка Г.Ф. i сяржант Хамутоў М.В. (загiнулi 14.12.1944 г. у Клецкiм раёне), участковы мiлiцыянер Мыслiвец У.К. (загiнуў 07.03.1949 г. у Баранавiцкiм раёне).

У памяць аб iх на будынку Баранавiцкага РАУС у 60-ыя гады была адкрыта сцiплая мармуровая дошка, замененая ў 1999 годзе на металiчную ў выглядзе круглага вянка з надпiсам: “Пры выкананнi службовых абавязкаў загiнулi супрацоўнiкi Баранавiцкай мiлiцыi Любчанка Г.Ф., Мыслiвец У.К., Хамутоў М.В., Шпакаў А.С. Вечная слава героям!”

Мемарыяльная дошка ў гонар Чарнышова В.Я., Героя Савецкага Саюза

130 IMG_0217Месцазнаходжанне: вул. Савецкая, 77, будынак банка.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Чарнышоў Васiль Яфiмавiч (26.08.1908-12.11.1969) нарадзiўся ў в. Чырвонае Арлоўскай вобласцi ў сям‘i рабочых. У 1927 годзе скончыў Арлоўскае пяхотнае вучылiшча, у 1930 г. — Бранскi камунiстычны ўнiверсiтэт. Да вайны быў на камсамольскай i партыйнай рабоце, у 1939 г. удзельнiчаў у вызваленнi Заходняй Беларусi.

З першых дзён Вялiкай Айчыннай вайны — арганiзатар i кiраўiк падпольнай i партызанскай барацьбы ў краi. З 1942 года ўпаўнаважаны ЦК КП(б)Б i Цэнтральнага штаба партызанскага руху па Баранавiцкай вобласцi. З сакавiка 1943 г. па лiпень 1944 г. — сакратар Баранавiцкага падпольнага абкама партыi i камандзiр Баранавiцкага партызанскага злучэння. З 1943 г. — генерал-маёр, званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 01.01.1944 г.

Пасля вызвалення Беларусi працаваў першым сакратаром Брэсцкага i Мiнскага абкамаў КП(б)Б, сакратаром ЦК КП(б)Б, першым сакратаром Калiнiнградскага абкама i Прыморскага крайкама КПСС, намеснiкам старшынi камiтэта партыйнага кантролю пры ЦК КПСС, з 1950 г. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Пахаваны ў Маскве.

У 1984 годзе на будынку, дзе працаваў Чарнышоў, устаноўлена мармуровая дошка з надпiсам: ”У гэтым будынку з 1944 па 1945 гг. працаваў савецкi партыйны i дзяржаўны дзеяч, сакратар Баранавiцкага падпольнага абкама КП(б)Б, Герой Савецкага Саюза Чарнышоў В.Я.”.

Мемарыяльная дошка ў гонар Кабушкіна І.К., Героя Савецкага Саюза

132 IMG_0362Месцазнаходжанне: вул. Кабушкiна, 74.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Кабушкiн Iван Канстанцiнавiч (15.2.1915-люты 1943 г.) нарадзiўся ў в. Малахоўцы Баранавiцкага раёна Брэсцкай вобласцi. У Чырвонай Армii з 1935 г., удзельнiк савецка-фiнскай вайны (1939-40 гг.). Закончыў курсы малодшых лейтэнантаў.

З восенi 1941 г. у Мiнску ўключыўся ў барацьбу супраць фашыстаў, выконваў заданнi Мiнскага падпольнага гаркама КП(б)Б i кiраўнiцтва партызан: дабываў зброю, медыкаменты, дапамагаў ваеннапалонным ва ўцёках з канцлагераў i перапраўляў iх да партызан. Кабушкiн I.К. (клiчкi: Жан, Бабушкiн, Сашка, Назараў) быў памочнiкам начальнiка разведкi 208-га партызанскага атрада, смелым, мужным, адважным.

4 лютага 1943 года фашысты высачылi i схапiлi Кабушкiна. Пасля доўгiх здзекаў быў закатаваны ў Мiнскай турме.

8.05.1965 года атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. На радзiме героя адкрыты помнiк.

У 1967 годзе адна з новых вулiц горада атрымала iмя Кабушкiна, з адкрыццём на ёй у 1984 годзе мемарыяльнай дошкi з надпiсам: “Вулiца названа імем актыўнага ўдзельніка падпольнай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза Кабушкіна І.К., ураджэнца Баранавіцкага раёна”.

Мемарыяльная дошка ў гонар Царука У.З., Героя Савецкага Саюза

133 IMG_0213Месцазнаходжанне: вул.Царука, 1.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1965 г., заменена ў 2002 годзе.

Матэрыял: сiлумiн.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Царук Уладзiмiр Зянонавiч (20.12.1899-27.1.1957) нарадзiўся ў в. Вялiкае Вобрына Карэлiцкага раёна Гродзенскай вобласцi ў сям’i сялян. У гады грамадзянскай вайны — палiтрук роты на Заходнiм фронце, з 1920 г. — на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусi, з 1924 г. — сакратар Мiрскага падпольнага райкама КПЗБ, арыштаваны, 13 гадоў правёў у турмах, вызвалены Чырвонай Армiяй у вераснi 1939 года,  працаваў у партыйных i савецкiх органах.

З першых дзён Вялiкай Айчыннай вайны Царук У.З. — арганiзатар падпольнай барацьбы ў Стаўбцоўскiм раёне, сакратар, першы сакратар Стаўбцоўскага падпольнага райкама КП(б)Б, член Баранавiцкага падпольнага абкама КП(б)Б, памочнiк упаўнаважанага ЦК КП(б)Б i Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавiцкай вобласцi, камандзiр Стаўбцоўскага партызанскага злучэння. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 15.8.1944г.

Пасля вайны на партыйнай рабоце, затым намеснiк старшынi Баранавiцкага аблвыканкама, з 1954 г. — старшыня Баранавiцкага гарвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946-54 гг., Вярхоўнага Савета БССР у 1940-47 гг. i 1955-57 гг.

У 1957 годзе вул. Паркавая была перайменавана ў вул. Царука, дзе ў 1965 годзе была адкрыта мармуровая мемарыяльная дошка, замененая ў 2002 годзе на металiчную з надпiсам:”Вулiца названа ў гонар Царука У.З. (1899-1957), актыўнага ўдзельнiка партызанскага руху на тэрыторыi Баранавiцкай вобласцi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза”.

Мемарыяльная дошка ў гонар Вільчкоўскага Б.Б., Героя Сацыялістычнай Працы

134 IMG_0254Месцазнаходжанне: вул. Вiльчкоўскага.

Час адкрыцця: 1965 г.

Матэрыял: мармур.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Вiльчкоўскi Багуслаў Багданавiч (17.03.1928-27.11.1964) нарадзiўся ў в. Пагулянка Баранавiцкага раёна Брэсцкай вобласцi.

У гады Вялiкай Айчыннай вайны — сувязны i разведчык партызанскага атрада iмя Катоўскага брыгады “25 год БССР”.

У 1959-1964 гг. старшыня калгаса “Iскра” Баранавiцкага раёна. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1963 г. Загiнуў ад рук бандытаў пры выкананнi службовых абавязкаў. Званне Героя Сацыялiстычнай Працы (пасмяротна) атрымаў 22.3.1966 г. за высокiя поспехi ў развiццi i станаўленнi калгаснай справы.

У 1964 г. вул. Навамышская перайменавана ў вул. Вiльчкоўскага, дзе ў 1965 годзе адкрыта мармуровая мемарыяльная дошка з надпiсам: ”Вулiца названа ў імя ўдзельніка партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы Вiльчкоўскага Б.Б. “

Мемарыяльная дошка ў гонар Машэрава П.М., знакамітага палітычнага дзеяча Беларусі

IMG_30021Месцазнаходжанне: пр. Машэрава, 54.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнiк гiсторыi.

Час адкрыцця: 1998 г.

Матэрыял: сiлумiн.

Гiстарычныя звесткi, апiсанне помнiка:

Машэраў Пётр Мiронавiч (26.2.1918-4.10.1980) нарадзiўся ў в. Шыркi Сененскага раёна Вiцебскай вобласцi, скончыў Вiцебскi педагагiчны iнстытут, у 1939-41 гг. выкладаў фiзiку i матэматыку ў Расонскай сярэдняй школе.

У жнiўнi 1941 года стварыў Расонскае падполле, з красавiка 1942 года камандзiр партызанскага атрада iмя Шчорса, з верасня 1943 па лiпень 1944 г. — 1-ы сакратар Вiлейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 15.08.1944 г.

У 1944-54 гг працаваў на чале маладёжных дзяржаўных кiруючых структур, са жнiўня 1955 г. — 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ, з красавiка 1959 г. — сакратар, са снежня 1962 г. — 2-i сакратар ЦК КПБ, з сакавiка 1965 г. — 1-ы сакратар ЦККПБ, Герой Сацыялiстычнай Працы з 10.02.1978 г. Трагiчна загiнуў, пахаваны ў г. Мiнску.

У 1998 г. вул. Усходняя была перайменавана ў праспект Машэрава з адкрыццём металiчнай чорнага колеру мемарыяльнай дошкi з надпiсам: “Праспект названы ў гонар Машэрава Пятра Мiронавiча, знакамiтага палiтычнага дзеяча Беларусi, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялiстычнай Працы (да 80-годдзя са дня нараджэння)».

Мемарыяльная дошка ў гонар Чайкінай Л.I.

IMG_3007Месцазнаходжанне: вул. Чайкінай.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнік гісторыі.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: мармур.

 

Мемарыяльная дошка ў гонар Заслонава К.С.

IMG_3019Месцазнаходжанне: вул. Заслонава, 6.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнік гісторыі.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: мармур.

Мемарыяльная дошка ў гонар Паўлава Я.Ф. 

IMG_3020Месцазнаходжанне: вул. Паўлава, 8.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнік гісторыі.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: мармур.

Мемарыяльная дошка ў гонар Чурыліна А.П.

IMG_3012Месцазнаходжанне: вул. Чурылiна.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнік гісторыі.

Час адкрыцця: 1984г.

Матэрыял: мармур.

Мемарыяльная дошка ў гонар Кашавога А.

IMG_3009Месцазнаходжанне: вул. А. Кашавога, 2.

Тыпалагiчная прыналежнасць: помнік гісторыі.

Час адкрыцця: 1984 г.

Матэрыял: мармур.

 

Сумесны праект «Нк» i аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавiцкага гарвыканкама.

Выкарыстаны звесткi з наступных крынiц:

  • “Памяць. Баранавiчы. Баранавiцкi раён”, Мн., 2000.
  • “Iх iмёнамi названы”, Мн., 1987.
  • Асноўная бiблiяграфiя “Героi Савецкага Саюза”, М, 1988.
  • Матэрыялы архiва МУС па Брэсцкай вобласцi.
  • “Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi”, Мн., 1999.
  • Матэрыялы краязнаўчага музея.

Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах (карта, фота)

Помнiкi i памятныя знакi Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы (карта, фота)

Воiнскiя пахаваннi ў г. Баранавiчы (фота)

Помнiкi гiсторыi i памятныя знакi ў Баранавiчах

0

Также на нашем сайте

  • Праект «Нк»: Пераможны год24.02.2015 Праект «Нк»: Пераможны год (1)
    Расказваць пра тыя часы, калі вайна ад нашых мясцін пакацілася на захад, нам дапамагае папярэдніца «Нашага краю» – пасляваенная баранавіцкая газета «Чырвоная звязда». Сёння мы пагартаем […]
  • Новы праект «Нк» — «Пераможны год»23.01.2015 Новы праект «Нк» — «Пераможны год» (0)
    9 мая 1945 года стала, бадай, самай светлай і памятнай датай сучаснасці. Нашы бацькі і дзяды, матулі і бабулі рабілі ўсё магчымае і немагчымае, каб наблізіць гэты дзень. Тыя часы, калі […]

Комментарии

  • Дядя Сережа пишет:

    у 1943-41 гг. выкладаў фiзiку i матэматыку ў Расонскай сярэдняй школе. ОРИГИНАЛЬНОЕ ЛЕТОИСЧИСЛЕНИЕ, ОДНАКО…

    Рейтинг комментария:Vote +1+3Vote -1-2
    Ответить
    Ответить с цитированием
  • Дядя Сережа пишет:

    8 ліпеня 2004 г. да 60-годдзя з часу вызвалення горада на вул. Ракасоўскага была адкрыта дошка з надпісам :«Вуліца названа ў гонар Ракасоўскага Канстанціна Канстанцінавіча, Маршала Савецкага Саюза, камандуючага першым Беларускім фронтам, войскі якога 8 ліпеня 1944 года вызвалілі г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». НА ДОСКЕ НАПИСАНО «…1-М Беларускім фронтам…» ( а не «першым…») Цi так? Цi не?

    Рейтинг комментария:Vote +1+3Vote -1-2
    Ответить
    Ответить с цитированием
  • Дядя Сережа пишет:

    у 1943-41 гг. выкладаў фiзiку i матэматыку ў Расонскай сярэдняй школе. / у 1939-41 гг. выкладаў фiзiку i матэматыку ў Расонскай сярэдняй школе. Ну вот, молодцы, исправили…

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -1-2
    Ответить
    Ответить с цитированием
  • Вероника Д. пишет:

    Спасибо большое за этот проект.Очень много интересной информации о родном городе.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -1-1
    Ответить
    Ответить с цитированием
  • Илья пишет:

    Отличный материал для учителей истории да и для людей , интересующихся историей родного города

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -1-1
    Ответить
    Ответить с цитированием
  • Анатоль пишет:

    Малайцы!Дзякуй!

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -1-1
    Ответить
    Ответить с цитированием
  • Наталия пишет:

    Много интересного, спасибо !

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10
    Ответить
    Ответить с цитированием

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *