Наверх

Навукова-асветніцкая экспедыцыя ў Баранавiцкiм раёне

29.08.2016 Комментариев нет 574 Наш край

81Добры дзень, шаноўныя жыхары Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы!

Шчыра запрашаю вас запаліць свечку ад агню з далёкага Іерусаліма, які прынясе да нас 31 жніўня традыцыйная штогадовая XXIII навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга.

Сустрэча адбудзецца каля вёскі Дуброўна а 10 гадзіне, затым хрэсным ходам удзельнікі экспедыцыі накіруюцца на Святое поле каля вёскі Загор’е, дзе з’явілася ў 1983 годзе праваслаўная святыня – цудатворная Загор’е-Сталавіцкая ікона Пакрову Прысвятой Багародзіцы.

На Святым полі пройдзе малебен, які саслужыць духавенства. Пасля малебна адбудзецца перадача Благадатнага агню на свечкі прыхажанам. Адсюль экспедыцыя накіруецца ў горад Баранавічы, у малады мікрараён Бараўкі, да храма Святой Валянціны Мінскай.

Разам са святлом Благадатнага агню экспедыцыя зберагае і святло духоўнасці, культуры, ведаў, бо ўдзельнічаюць у экспедыцыі не толькі царкоўныя дзеячы, але і пісьменнікі, навукоўцы, іншыя выдатныя людзі Беларусі. Адна з іх, нязменны кіраўнік экспедыцыі Ніна Загорская, – наша зямлячка.

У нядзелю, 4 верасня, экспедыцыя адкрые Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове. Шчыра жадаю ўсім, каб Благадатны агонь святлом напоўніў не толькі нашы хаты, але і душы. Хай кожны з нас не згубіцца ў жыццёвых плынях.

З павагаю да вас – Таццяна Кузьміцкая, удзельніца экспедыцыі, прыхажанка храма вёскі Сталовічы.

0

Также на нашем сайте

Комментариев нет читателей статьи "Навукова-асветніцкая экспедыцыя ў Баранавiцкiм раёне"

  • Оставьте первый комментарий - автор старался

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *