Наверх

Мастакі Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання правялі майстар-клас для дзяцей з вёскi Бараўляны

29.09.2016 4 комментария 1167 Наш край

e8g5cpxfhky1На майстар-класе дзеці рабілі ружу з тканіны баранавіцкага прадпрыемства.

Майстар-клас прайшоў у час дня карпаратыўнага валанцёрства 24 верасня. Да дзяцей у SOS-дзіцячую вёску ў Бараўлянах прыехалі супрацоўніцы прадпрыемства: мастак-мадэльер і мастакі-дызайнеры па тканінах. Яны паказалі дзецям, як пашыць ружу і сашэ – мяшочак са спецыямі і духмянай травой.

5goif9plnm8 _mhfgq4_l50 ooz-x1enpogiqhcwucrosm– Гэта было вельмі прыемна і даволі міла, – з уражаннем расказвае мастачка БВБА Ганна Ліцкевіч. – Мы так добра правялі час, што пасля майстар-класу арганізавалі на месцы фотазону.ohtfqawzdusМайстар-клас – гэта адзін з этапаў праекта БВБА «Блакіт.Handmade». У рамках гэтага праекту маладыя спецыялісты прадпрыемства задумалі распрацаваць лінейку тканін для рукадзельніц.

Пачалі з таго, что сталі вывучаць попыт: збіраць меркаванні майстроў пра тое, якія фактуры, колер і прынты іх цікавяць. У сацыяльных сетках і на сайце talaka.by мастакі праводзяць апытанне.

– Водгукі надзвычай канструктыўныя, рукадзельніцы пішуць нават болей, чым мы чакалі. Мы ўжо вызначылі артыкулы-лідэры, – расказвае мастачка Баранавіцкага баваўнянага прадпрыемства Ганна Ліцкевіч.– Сення мы выходзім з віртуальнага жыцця ў рэальнае і дасылаем усім жадаючым кавалачкі тканіны, каб вызначыцца, якая якасць тканіны найбольш пасуе для творчасці.

dscn4021Для рукадзельніц, якія робяць з баваўняных тканін цацкі, прадметы побыту, адзенне, гэты праект каштоўны тым, што яны змогуць купляць тканіны патрэбных расфарбовак ў Беларусі, а не заказваць іх у інтэрнэце або за мяжой. БВБА плануе прадаваць падарункі, сшытыя майстрамі з тканінаў камбіната, у фірмовых крамах прадпрыемства.

Прапановы да праекта можна выслаць на handmade@blakit.by, УКантакце.

Падтрымаць праект можна на сайце Талакі.

Таццяна НЕКРАШЭВІЧ.

Фота Анастасіі ЗВЕНIГАРОДСКАЙ.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

  • Анна пишет:

    О, и что новые ткани появятся?

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10
    Ответить
    Ответить с цитированием
    • Ганна пишет:

      Абавязкова з’явяцца!

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1
      Ответить
      Ответить с цитированием
  • Вера пишет:

    Хотелось бы фетр ещё чтобы был

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10
    Ответить
    Ответить с цитированием
    • Ганна пишет:

      Фетр абяцаць не будзем а вось за прыгожанькімі тканінамі для рукадзелля ў бліжэйшы час у крамы «Блакіт» запрашаем!

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10
      Ответить
      Ответить с цитированием

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *