Наверх

2 лістапада – Дзень памяці

2.11.2016 Комментариев нет 361 Наш край
Фота Барыса НАВАГРАНА
Фота Барыса НАВАГРАНА

Хата
Галіна ЛІС

У памяць Венанцыя Бутрыма

У кожнага свая ёсць хата –
Яна ў сэрцы назаўжды.
Ці бедна ў хаце, ці багата –
Усё роўна едзем мы туды…

Каханне, радасць, смутак – хата,
Суседзі ў ёй, у ёй сябры,
Дзяцей чакаюць маці, тата…
Здалёк нас цягне зноў туды…

Квітнее восеньская хата –
Вяселле ладзяць там сваты,
Сястрычка жэніць свайго брата…
Прыедзе ён з сям’ёй туды…
Падмурак лёсу – гэта хата –
Яго не знішчаць і гады,
У хаце здымак ёсць салдата,
З вайны вярнуўся ён туды…

Царква ў вёсцы – наша хата –
Глыток паветра і вады,
У ёй для нас заўсёды свята,
Душой імкнёмся мы туды…

На ўзлеску крыж – таксама хата –
Букецік кветачак жывых,
А побач памяць, вечнасць, дата…
Адчыняць хату для ўсіх…

0

Также на нашем сайте

  • 2 ноября — День памяти02.11.2015 2 ноября — День памяти (0)
    Остановить время или заставить его повернуться вспять нельзя, потому единственное, что остается, – это сохранить достойную память об ушедшем […]
  • Лучшие работы на тему «Пасха»17.04.2017 Лучшие работы на тему «Пасха» (1)
    Редакция награждает победителей вазами с логотипом "Нк".

Комментариев нет читателей статьи "2 лістапада – Дзень памяці"

  • Оставьте первый комментарий - автор старался

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *