Наверх

Маленькіх жыхароў Баранавіч пазнаёмілі з творчасцю Максіма Багдановіча

19.12.2016 Один комментарий 729 Наш край

sam_8057Выхавацелі яслі-сада № 15 правялі літаратурную вечарыну, прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзеці сярэдніх і старэйшых груп. Маленькія выхаванцы сумесна з дарослымі падарожнічалі па старонкам жыцця выдатнага беларускага паэта, пазнаёміліся з творчасцю класіка беларускай літаратуры. Пад лірычныя мелодыі прагучалі цудоўныя вершы М. Багдановіча “Зімой”, “Па-над белым пухам вішань”, ”Прыйдзе вясна”. З вялікай цікавасцю дзеці слухалі песню “Слуцкія ткачыхі” ў выкананні выхавацелей, а таксама песню пра Радзіму “Беларусь”, якую падрыхтавала старэйшая група. Таксама дзеці старэйшай групы паказалі невялікі спектакль на аснове твора “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”. sam_8060 sam_8063 sam_8070 sam_8073

Супрацоўнікамі дзіцячага сада была падрыхтавана прэзентацыя аб жыцці паэта, аформлена выстава малюнкаў дзяцей да верша “Зімой”.

sam_8058 sam_8078Напрыканцы мерапрыемства ўсе прысутныя прынялі ўдзел у беларускіх народных гульнях.

Вельмі важна знаёміць дзяцей з вялікімі творцамі іх Бацькаўшчыны, прывіваць любоў да паэзіі з самага маленства, каб выхаваць у іх павагу да сваёй краіны, жаданне размаўляць на роднай мове і не забываць свае карані.sam_8080

Марта СТРОКАВА.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

  • Татьяна пишет:

    не могу не выразить слова благодарности воспитателям. Ведь именно с детского сада и семьи должна начинаться любовь к чтению. молодцы!! и спасибо за популяризацию белорусской литературы.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10
    Ответить
    Ответить с цитированием

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *