Наверх

Свята беларускай кухнi: кулiнарныя традыцыi беларусаў

2.12.2016 нет комментариев 1190 Наш край

dsc07848У школе №21 прайшло Свята беларускай нацыянальный кухнi. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Хвайніцкая Вольга Вікенцьеўна i Кулак Галіна Мікалаеўна разам з вучнямі пазнаёмілі прысутных з рэцэптамі старажытных страў, расказалі, у якіх абрадах іх ужывалі беларусы і якое значэнне яны мелі раней. Свята пачалося з сустрэчы хлебам ды соллю – усё по традыцыі. Вучні падрыхтавалі імправізаванае прадстаўленне беларускіх страў.

Свята суправаджалася песнямі і танцамі ў выкананні харэаграфiчнага калектыва «Калi Ласка». Прысутныя прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, адгадвалі загадкі. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-дэгустацыя беларускiх нацыянальных страў. Чаго толькі ні было на ёй: каўбаса, марынаваныя грыбы, наліснікі, клёцкі, дранiкi… Не хопіць пальцаў на абедзвюх руках, каб пералічыць усе стравы. Усе ўдзельнікі свята з задавальненнем смакавалі стравы беларускай кухні.

dsc07888 dsc07902 dsc07905 dsc07908 dsc07912 dsc07966 dsc07977 dsc07981 dsc07996 dsc08001 dsc08003 dsc08017 dsc08022Настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Хвайнiцкая Вольга Вiкенцьеўна расказала: «Вядома, сучасная беларуская кухня вельмі адрозніваецца ад старажытнай: з’явіліся новыя прадукты, змяніліся ўмовы жыцця, але кулінарныя прыхільнасці беларусаў, асабліва на вёсцы, захоўваюць нацыянальную самабытнасць. Гаспадыні яшчэ памятаюць і ўжываюць бабуліны рэцэпты разнастайных запяканак, бліноў, аладак».

Рудзкая Анастасiя, вучанiца 11 «Б» класс, СШ №21.

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *