Наверх

У Баранавіцкім універсітэце адкрылася выстава “Багдановіч. Маладыя жаданні”

6.12.2016 нет комментариев 632 Наш край

nob_7956Лепшыя творчыя працы інтэрактыўнай экспазіцыі “БАГДАНОВІЧ. МАЛАДЫЯ ЖАДАННI” дэманструюцца у галерэях і выставачных залах універсітэтаў. На гэтых двух тыднях, па 16 снежня, яе можна будзе пабачыць у Баранавіцкім універсітэце, далей яе прыме Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Дагэтуль выстава працавала ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны, у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова, Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава.

Культуралагічны праект «ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ» рэалізуецца па ініцыятыве аддзела соцыякультурных праектаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь.nob_7730 nob_7771 nob_7784 nob_7798 nob_7803

I Рэспубліканская выстава студэнцкай творчасці «ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ праходзіла сёлета з 31 мая па 5 ліпеня ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выбар тэмы-дэвізу творчай выставы «Багдановіч. Маладыя жаданні» не выпадковы. Выстава экспануецца з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка Максіма Багдановіча. Экспертнай групай выставы адабрана 100 творчых работ.

Творчыя дасягненні Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў вобласці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на выставе прадстаўлены ўдзельнікамі гуртка дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва аддзела культуры і творчасці (кіраўнік Л. Р. Капуза) і членамі творчага аб’яднання выкладчыкаў і студэнтаў «Сілуэт» кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій (кіраўнікі Т. М. Лукашэвіч і Т. М. Дзямідава).nob_7813 nob_7816        nob_7882 nob_7904

nob_7835 nob_7846 nob_7873 nob_7874 nob_7906 nob_7911 nob_7914 nob_7915 nob_7931На Рэспубліканскай выставе прадстаўлена 9 работ нашай установы. Усе работы, выкананыя таленавітымі студэнтамі ўніверсітэта, высока ацэнены экспертнай групай рэспубліканскай выставы.

Гурток дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва атрымаў дыплом «Гран-пры» выставы.

Дыпломамі пераможца ў намінацыі «Канцэптуальны візуальны сэт» узнагароджаны:

Міхнюк Ганна, Чашэйка Ганна, група ТС-51 (кіраўнік Т. М. Лукашэвіч);

Віткоўская Кацярына, група ТС-51, Лопух Марыя, група АПВ-21 (кіраўнік Л. Р. Капуза);

Віткоўская Кацярына, група ТС-51 (кіраўнік Л. Р. Капуза);

Бугрова Вікторыя, група ТС-51 (кіраўнік Л. Р. Капуза).

Дыпломамі пераможца інтэрнэт-галасавання ў намінацыі «Глядацкія сімпатыі» ўзнагароджаны:

Гапановіч Алена, група АПВ-11 (кіраўнік Т. М. Дзямідава);

Шчэбет Надзея, група АПВ-11 (кіраўнік Л. Р. Капуза).

Дыпломамі ўдзельніка ў намінацыі «Канцэптуальны візуальны сэт» узнагароджаны:

Бадак Кацярына, Крывадубская Ірына, група ПТ-41 (кіраўнік Т. М. Лукашэвіч);

Гапановіч Алена, група АПВ-11 (кіраўнік Т. М. Дзямідава);

Лопух Марыя, група АПВ-21 (кіраўнік Л. Р. Капуза);

Качан Маргарыта, група ТС-51 (кіраўнік Л. Р. Капуза);

Цэван Лілія, група ТС-51 (кіраўнік Л. Р. Капуза).

Дыпломам удзельніка ў намінацыі «Летэрынг» узнагароджана Шчэбет Надзея, група АПВ-11 (кіраўнік Л. Р. Капуза).

Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» узнагароджана дыпломам «За ўдзел у Рэспубліканскай выставе».

Строгі адбор творчых работ на Рэспубліканскую выставу не дазволіў ўдзельнічаць у выставе ўсім студэнтам баранавіцкай установы, якія захапіліся творчасцю і выканалі работы. Яшчэ 33 работы экспануюцца з 30 верасня ў холе кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій на выставе “Творы М. Багдановіча – крыніца натхнення”.nob_7975

nob_7940Фота Барыса НАВАГРАНА.

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *