Наверх

У Баранавіцкіх раённых бібліятэках святкуюць 125-годдзе з дня нараджэння М. Багдановіча

15.12.2016 Один комментарий 621 Наш край

m5u8s-zv_gqБеларусь – гэта краіна, якая ўзгадавала на сваёй зямлі, нібы ў матчынай калысцы, шмат таленавітых і, як бы гэта пафасна і не гучала, геніяльных у сваім таленце людзей. У яе культурную гісторыю залатымі літарамі назаўжды ўпісалі свае імёны такія творцы і культурныя дзеячы як: Ф. Скарына, Е. Полацкая, К. Тураўскі, М. Гусоўскі, Ф. Багушэвіч, Я. Чачот, Я. Купала, Я. Колас і іншыя. Гэта людзі, якіх ведаюць не толькі ў нашай краіне, але і далека за яе межамі.

Кожны год прыхільнікі беларускай культуры і літаратуры святкуюць даты, якія тым ці іншым чынам тычацца нашых славутых пісьменнікаў і паэтаў. Сёлета шмат яскравых мерапрыемстваў было праведзена бібліятэкамі раёна ў гонар юбіляраў гэтага года – І. Мележа, І. Шамякіна, К. Крапівы, В. Віткі, Я. Чачота і інш.

Вось і цяпер, на пачатку снежня, аматары беларускага літаратурнага слова святкавалі 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Яго талент яскравай зоркай ззяў на літаратурным небасхіле не доўга, але пакінуў яскравы і адметны след, які застанецца на стагоддзі.

З мэтай ушанавання памяці знакамітага беларуса, у Жамчужненскім СДК прайшло свята “Паэт красы, святла, любові”, якое было падрыхтавана сумеснымі намаганнямі аддзела маркетынга Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яна Чачота, Мірской і Жамчужненскай бібліятэкамі аграгарадкоў.

onlrefxa32m Работнікі бібліятэчнай сферы пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй паэта, самымі цікавымі момантамі яго жыцця і творчай дзейнасці. З задавальненнем слухалі школьнікі вершы паэта, з азартам удзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай яго творчасці.

Апафеозам мерапрыемства стала выступленне народнага тэатра “На Мышанцы” Навамышскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Тэатр прадставіў на суд гледачоў сваю новую пастаноўку “Апокрыф”.zgva3thr3og wnu5744fjyc

Прырода надзяліла Максіма Багдановіча шматгранным талентам, дазволіла паспяхова праявіцца як паэту і празаіку, перакладчыку і крытыку, публіцысту і гісторыку. Яго поўнае неаслабленнага гарэння жыццё – узор высокага служэння роднай літаратуры, роднаму народу. Яно нагадвае прыклад любові і веры да сваёй Радзімы, сваёй Беларусі.zr_y4veq0talizln36xjju

Нездарма вельмі прыгожа напісаў пра юбіляра Максім Танк: “Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з іх выдаць выбранае, але ёсць паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх належыць Максім Багдановіч”.

Заг. аддзела маркетынга С.У. Ашыбкіна.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

  • Наташа пишет:

    Цiкава.Яшчэ б гэта на вiдэа паглядзець…

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10
    Ответить
    Ответить с цитированием

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *