Наверх

Баранавіцкія навучэнцы сквер імя М.Ц. Сцепанішчава ператвораць у месца памяці герояў

13.03.2017 Один комментарий 513 Наш край

IMG_2390Дарога ад аўтобуснага прыпынку да Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сферы абслугоўвання займае некалькі хвілін, і яны заўсёды спешныя, часам задуменныя або проста занятыя звычайнымі размовамі з сябрамі… Неяк не задумвалася, што невялікі сквер побач з каледжам мае сваю назву і назва гэта звязана з імем пэўнага чалавека.

Аднойчы я звярнула ўвагу на сціплую шыльдачку, прымацаваную да сцяны каледжа, і нечакана для сябе самой зрабіла надзвычайнае адкрыццё: наш сквер з 2000-га года носіць ганаровае імя двойчы Героя Савецкага Саюза Міхаіла Ціханавіча Сцепанішчава. Паступова недзе далёка ў памяці згадаліся некаторыя звесткі, якія паведаміла куратар падчас першай сустрэчы. Але тады я чамусьці не надала інфармацыі значнай ўвагі, ды гэта, напэўна, і натуральна, бо ў той час былі новыя знаёмствы і сустрэчы. Шчымлівыя пытанні не давалі мне спакою: “Хто гэты чалавек? Які подзвіг здзейсніў герой? Чаму наш сквер носіць яго імя?…” Некаторыя з маіх сяброў таксама праявілі зацікаўленасць да асобы Героя. Нашаму актыўнаму пошуку паспрыяла дзейнасць навуковага аб’яднання каледжа, якое і прапанавала стварыць інцыятыўную групу па вывучэнні жыцця і дзейнасці двойчы Героя Савецкага Саюза Міхаіла Ціханавіча Сцепанішчава.

IMG_2418Сваю працу наша група распачала з сацыяльнага апытання, у выніку якога высветлілася, што жыхары горада і мікрараёна Тэкстыльны мала ведаюць пра гэтага Героя. А тым не менш 12 снежня спаўняецца 100 год з дня нараджэння М. Ц. Сцепанішчава. І ён мог бы расказаць маладому пакаленню праўду пра Вялікую Перамогу, але не дажыў…

Двойчы Герой Савецкага Саюза Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў змагаўся ў небе Масквы, Сталінграда, над гарамі Каўказа, на Беларусі, Літве, Украіне. У адным з баёў пад Харкавам яго самалёт быў сур’ёзна пашкоджаны, але Міхаіл дацягнуў да сваіх. Шэсць месяцаў лячыўся ў шпіталях, перанёс не адну складаную аперацыю. Медыцынская камісія забараніла лятаць. Але Міхаіл угаварыў камандаванне дапусціць яго да палётаў, паабяцаўшы, што будзе ваяваць не горш, чым да ранення. У сакавіку 1943 года ён вярнуўся ў свой 76-ы гвардзейскі авіяцыйны штурмавы авіяполк. Некалькі ўдалых вылетаў – і ён стаў камандзірам звяна, затым намеснікам камандзіра эскадрыллі, а да жніўня – камандзірам штурмавой эскадрыллі. Пераадольваць перагрузкі ў паветры з хворым пазваночнікам было вельмі цяжка, але Міхаіл праявіў незвычайны характар. Разам з баявымі таварышамі ён сканструяваў спецыяльнае сядзенне, на якім можна было кіраваць самалётам амаль лежачы, раўнамерна размяркоўваючы нагрузку па ўсім целе.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года Міхаіл Ціханавіч удастоены звання Героя за 127 паспяховых баявых вылетаў на штурмоўку эскадромаў артылерыйскіх пазіцый і навалы праціўніка пад Сталінградам, пры вызваленні Каўказа, Данбаса, Крыма. За гады вайны Міхаіл Сцепанішчаў здзейсніў 234 баявыя вылеты. 29 чэрвеня 1945 года «за мужнасць і гераізм, праяўлены ў баях» гвардыі маёр Сцепанішчаў М. Ц. узнагароджаны другім медалём «Залатая Зорка».

Вайна скончылася. М. Ц. Сцепанішчаў прызначаны камандзірам лётнага палка ў горадзе Баранавічы. Краіна акружыла герояў увагай. Міхаіл Ціханавіч неаднаразова быў запрошаны на розныя прыёмы і ўрачыстасці. Але здароўе, сілы імкліва пакідалі яго. Днём ён быў падцягнутым, аўтарытэтным камандзірам, а ноччу раненні нагадвалі пра сябе страшэнным болем. Здавалася б, пасля Перамогі ўсё ў яго жыцці толькі пачынаецца. Ёсць любімая справа, сям’я, жонка, сын. Але заўчасная смерць абарвала ўсе планы і пачынанні…

У 1988 годзе адкрыта мемарыяльная пліта на праваслаўных могілках па вуліцы Загараднай, дзе раней, у 1962 годзе, былі перапахаваныя астанкі лётчыка.

…Усё далей і далей сыходзяць у мінулае падзеі той вайны. І сыходзяць Людзі, якія дабылі Вялкіую Перамогу. Я не памылілася, напісаўшы слова «Людзі» з вялікай літары.

Ініцыятыўная група каледжа звярнулася да Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта і прадпрыемстваў горада з просьбай падтрымаць шэраг распрацаваных мерапрыемстваў, якія дапамогуць пераўтварыць сквер у месца памяці герояў. Сквер Сцепанішчава павінен стаць цэнтрам патрыятычнага выхавання, дапамагчы захаваць памяць пра тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля нас з вамі.

Мы хацелі б усталяваць стэнды з інфармацыяй пра 12 лётчыкаў-герояў, імёны якіх носяць баранавіцкія вуліцы, паставіць скамейкі, высадзіць новыя дрэвы, упрыгожыць сквер кветнікамі, вылажыць сцежкі на алеях новай рознакаляровай пліткай. Вечназялёныя дрэвы, кветкі і любая іншая дапамога будзе з удзячнасцю прынята. І ў выніку гэтай агульнай справы наш горад упрыгожыць яшчэ адно месца адпачынку гараджан і гасцей, узбагаціць баранавіцкія экскурсійныя маршруты.IMG_2434

Алёна ВАЎЧОК, навучэнка 3 курса Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сферы абслугоўвання.

Фота з архiва «Нк».

0

Также на нашем сайте

  • Кто из барановичских ребят победил в конкурсе, посвященном 70-летию Победы29.01.2015 Кто из барановичских ребят победил в конкурсе, посвященном 70-летию Победы (0)
    Стали известны итоги городского этапа республиканского конкурса по истории, посвященного 70-летию Победы над фашистской Германией. Победила одиннадцатиклассница гимназии № 2 Александра […]
  • Опаленная юность03.07.2017 Опаленная юность (0)
    17 лет – время надежд и мечтаний, уверенности в их исполнении. Именно с таким настроением встречает рассвет юности большинство парней и девушек сегодня. А тогда, в 1941 году, страшная […]

Комментарии

  • Леонид пишет:

    Молодцы ,ребята !!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10
    Ответить
    Ответить с цитированием

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *