Наверх

82 гады назад у Баранавiцкiм раёне нарадзіўся аўтар беларускага «Буквара»

16.04.2017 Комментариев нет 372 Наш край

NOB_6033333333«Наш край» сумесна з Баранавіцкім краязнаўчым музеем працягвае новы гістарычны праект, які расказвае пра значныя, яркія, а часам і незвычайныя падзеі, што адбываліся ў горадзе і раёне раней.

Чым сённяшні дзень стаў знамянальным у гісторыі горада? Прапануем вам самыя цікавыя факты.

16 красавіка

У гэты дзень у 1935 годзе ў вёсцы Данейкі Баранавіцкага раёна нарадзіўся Анатоль Клышка – аўтар беларускага «Буквара», які выйшаў у 1969 годзе і перавыдаваўся дзясяткі разоў. Гэты буквар стаў маленькай энцыклапедыяй Беларусі для мільёнаў беларускіх дзяцей. Да сённяшніх часоў ён не мае аналагаў.

Буквар Анатоля Клышкі атрымаў высокую адзнаку: у СССР на кніжнай выставе ён быў узнагароджаны сярэбраным медалём, а на Міжнародным кірмашы ў Лейпцыгу – залатым. У 1999 годзе буквар стаў «падручнікам года».

Анатоль Клышка быў пісьменнікам, літаратурным крытыкам, перакладчыкам і педагогам. Ён напісаў «У лясах Белавежы», «Самая лепшая хатка», «Вярэнька загадак» і «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга»; перавёў «Новы Запавет» на беларускую мову і сябраваў са сваім настаўнікам, паэтам, драматургам і класікам беларускай дзіцячай літаратуры Васілём Віткай (сапраўднае імя і прозвішча – Цімафей Крысько).

Вольга ШУМАНСКАЯ.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *