Наверх

Навучэнцы гімназіі № 5 г. Баранавічы сталі ўдзельнікамі міжнароднай праграмы PISA-2018

5.04.2017 Один комментарий 600 Наш край

IMG_17075 красавіка навучэнцы ДУА «Гімназія № 5 г. Баранавічы» сталі ўдзельнікамі Міжнароднай праграмы ацэнкі адукацыйных дасягненняў PISA-2018. Міжнароднае тэсціраванне АЭСР ацэньвае ўзровень ведаў 15-гадовых вучняў па ключавых кампетэнцыях , спрыяе паляпшэнню якасці і эфектыўнасці адукацыйных сістэм.

У 2016/2017 г. у гімназіі налічваецца 85 15-гадовых навучэнцаў, з якіх міжнароднай праграмай было выбрана 53 для ўдзелу ў тэсціраванні. Яно адбываецца ў 2 сесіі: з 9 да 13 і з 14 да 18 гадзін.IMG_1710

Мэта даследавання – ацаніць ўзровень ведаў і ўменняў навучэнцаў напрыканцы абавязковага навучання, якія вельмі неабходныя для паўнавартаснага ўдзелу ў жыцці сучаснага грамадства.

З 2000 года PISA ацэньвае веды і ўменні вучняў ва ўсім свеце па ключавых прадметах: чытанні, матэматыцы і прыродазнаўчых навуках. Ацэньванне PISA таксама ўключае збор інфармацыі пра досвед вучняў і пра тое, як арганізавана кіраванне ў школах, каб вызначыць фактары, што ўплываюць на паспяховасць навучання.

Спадзяемся, што нашы гімназісты з поспехам выканаюць усе тэсты і яшчэ раз пацвердзяць высокія паказчыкі беларускай адукацыйнай сістэмы.

Намеснік дырэктара Пятручэня Ірына Іванаўна.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

  • Дядя Сережа пишет:

    Хто гэтыя жанчыны на здымках? Мо ўдзельнікі Міжнароднай праграмы ацэнкі адукацыйных дасягненняў PISA-2018?

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10
    Ответить
    Ответить с цитированием

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *