Наверх

Тыдзень беларускай мовы правялі ў яслях-садзе № 7 г. Баранавічы

3.04.2017 Комментариев нет 590 Наш край

1_1У дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 7 г. Баранавічы» у час правядзення вясновых канікул прайшоў тыдзень беларускай мовы. Выхаванцы сталі актыўнымі удзельнікамі фальклорнага свята «Гуканне Вясны». 34_2«Прылёт птушак», падчас якога гулялі ў гульні-імправізацыі, моўна-дыдактычныя гульні. Шмат уражанняў атрымалі дзеці ад сустрэчы з Вясной, якая прынесла ім падарунак – спечаныя здобныя пташачкі. 34-3 34_6Незвычайным момантам стала сустрэча з Мядзведзем, якога разбудзілі на «Камаедзіцы». Паправіць сваё здароўе і атрымаць асалоду ад рухомых гульняў выхаванцы змаглі на фізічным свяце «Падарожжа ў заморскую краіну». Ім давялося пазнаёміцца з Бармалеям і навучыць яго правілам беларускіх гульняў. У падзяку Бармалей пачаставаў удзельнікаў свята яблыкамі.2_1 2_3Да ўвагі дзяцей на гэтым тыдні былі прапанаваны тэатральныя пастановы «Пчаліная хвароба» (супрацоўнікі бібліятэкі філіяла № 4 г. Баранавічы), «Лясныя жыхары» (сельскі Лаўрынавічскі дом культуры, дзіцячы калектыў).

Скончыўся тэматычны тыдзень Днём беларускай кнігі, які прайшоў у центральнай гарадской бібіліятэцы ім. В.П. Таўлая для дашкольнікаў старэйшага ўзросту. Асабліва актыўныя атрымалі фармуляры чытачоў.

3_5Хочацца спадзявацца, што народная творчасць і практычная стваральная дзейнасць нашых супрацоўнікаў разам з дзецьмі стала яшчэ адным крокам на шляху далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай мовы, да культуры роднага краю.

Працягваючы пачатую ў гэтым накірунку работу, лічым неабходным адкрыццё ў нашай установе адукацыі группы з беларускай мовай навучання. Таму усіх, хто зацікаўлены развіццём свайго дзіцяці ў дадзеным накірунку, запрашаем з пачатку наступнага навучальнага года да нас!

Яслі-сад № 7 г. Баранавічы.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *