Наверх

У Баранавічах прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

14.05.2017 1 комментарий 1254 Наш край

NOB_0161На цэнтральнай плошчы горада Баранавічы 14 мая было святочна і ўрачыста. Тут сабраліся кіраўніцтва і прадстаўнікі Баранавіцкага гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты гарадскога і абласнога Саветаў дэпутатаў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў, моладзь і грамадскасць горада і раёна.

NOB_0165NOB_0160NOB_0163NOB_0167NOB_0162 NOB_0159 NOB_0166 NOB_0164З Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь павіншаваў старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі:

NOB_0168– Для кожнага беларуса гэта свята напоўнена асаблівым гонарам за сваю краіну. Дзяржаўныя герб, сцяг і гімн – гэта візітная картка Беларусі, сімвалы багатай гісторыі, палітычнай самастойнасці і незалежнасці Беларусі. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь прайшлі доўгі шлях станаўлення, развіцця і сцвярджэння. У іх беражліва захаваны самабытныя рысы беларусаў – адданасць роднай зямлі і народная мудрасць, добразычлівасць і гасціннасць, талерантнасць, імкненне да міру і стваральнай працы. Хай, як раней, герб і сцяг Беларусі служаць сімваламі народнага адзінства, адлюстравання велічы і прыгажосці роднай зямлі, непарыўнай сувязі пакаленняў!NOB_0169 NOB_0170

Да святых для кожнага грамадзяніна Беларусі сімвалаў дзяржаўнасці выказала павагу баранавіцкая моладзь. Ад імя маладога пакалення са святочнай сцэны звярнуўся да прысутных Аляксей Маркушэўскі, вучань 10-га класа Жамчужненскай сярэдняй школы, пераможца Х Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”:NOB_0171

– Гэты дзень – яскравае сведчанне адзінства пакаленняў і гатоўнасці моладзі, абапіраючыся на традыцыі, смела ісці ў будучае. Мы – моладзь незалежнай Беларусі – ганарымся гісторыяй сваёй краіны, таленавітым нашым народам, прыгажосцю роднага краю. Мы гатовы рабіць усё дзеля таго, каб нашыя справы былі патрэбнымі людзям і краіне.

Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь далі Валерыі Лятута – вучаніцы дзіцячай музычнай школы мастацтваў №2 г. Баранавічы, лаўрэату Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Новыя вяршыні – 2017» і Канстанціну Філіпаву – выпускніку 11-га класа сярэдняй школы № 7 г. Баранавічы, пераможцу абласнога этапа і абладальніку дыплома 2-й ступені заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сусветная гісторыя і гісторыя Беларусі.

NOB_0172Пад урачыстыя гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь горда ўзняўся ўверх Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.NOB_0174

У самым сэрцы горада загучалі радкі песні “За Беларусь” у выкананні ўзорнай эстраднай студыі Online сярэдняй школы № 17 г. Баранавічы.

NOB_0173 Пад сцягам краіны заўсёды адрознівалася цеплынёй і самабытнасцю беларуская народная творчасць. Гэта пацвердзілі народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь вакальна-харэаграфічны ансамбль “Палозанька” Баранавіцкага гарадскога Дома культуры і вакальны гурт “Мішэль” Крошынскай дзіцячай школы мастацтваў.NOB_0175NOB_0176NOB_0177

Урачыста расквеціў цэнтральную плошчу горада ў колеры Дзяржаўнага сцяга народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль мажарэтак “Холідэй” Баранавіцкага гарадскога Дома культуры, прадставіўшы гледачам харэаграфічную кампазіцыю “Беларусь”. Яна дала магчымасць яшчэ раз кожнаму адчуць: у нашых сімвалах – наш гонар і наша клятва быць вернымі гісторыі і традыцыям краіны, берагчы незалежнасць свайго гераічнага народа, усім сэрцам любіць нашу сінявокую Беларусь.NOB_0178 NOB_0179 NOB_0180 NOB_0181 NOB_0182

NOB_0184 NOB_0185 NOB_0186NOB_0183Таццяна КАРПІК.

Фота Барыса НАВАГРАНА.

Комментарии

  • Ольга пишет:

    “Нк”: Спасибо!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1
    Ответить
    Ответить с цитированием

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *