Наверх

Вучнi Пачапаўскай школы прынялi ўдзел у акцыi «Чысты лес»

8.10.2017 Комментариев нет 577 Наш край

Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі 7 кастрычніка 2017 года ў Беларусі прайшла экалагічная акцыя «Чысты лес». Акцыя стала ўжо традыцыйнай. Упершыню яна была праведзена ў Беларусі ў 2010 годзе, і з тых часоў яе ўдзельнікамі сталі дзясяткі тысяч добраахвотнікаў. Міністэрства заклікае ўсіх неабыякавых жыхароў краіны аб’яднаць намаганні і ўнесці сваю лепту ў навядзенне парадку: добраўпарадкаваць лясны фонд, прылеглую да сваіх населеных пунктаў тэрыторыю.

_

Стаць удзельнікам акцыі можа кожны жадаючы.

_

Не засталіся раўнадушнымі і вучні ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс Пачапаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 13 вучняў гуртка “Экалагічная адукаванасць” (кіраўнік – Якімчык Юлія Васільеўна).

Юным аматарам прыроды і іх педагогу за суботні дзень атрымалася ачысціць лес ад смецця вакол возера, што знаходзіцца каля вёскі Амневічы Баранавіцкага раёна, і… выказаць надзею, што ў будучыні людзі будуць больш уважліва ставіцца да прыродных месцаў, куды адпраўляюцца на адпачынак.

Якiмчык Юлiя.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *