Наверх

У ходзе дабрачыннай акцыі ў Лаўрынавіцкай дзіцячы сад ‒ сярэдняй школе сабралі 150 рублёў ‒ на дапамогу дзецям-інвалідам

6.12.2017 Комментариев нет 217 Наш край

2 снежня ў ДУА «НПК Лаўрынавіцкая дзіцячы сад ‒ сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна прайшла дабрачынная акцыя, прымеркаваная да Дня інваліда «Адкрыйце сэрца для дабра». Ва ўстанове адукацыі членамі валанцёрскага атрада «Сэрцы дабра» была арганізавана ярмарка, на якой былі прадстаўлены падзелкі, кулінарныя вырабы, цацкі, зробленыя сваімі рукамі. У дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел вучні, бацькі, настаўнікі і тэхперсанал школы.

Было сабрана 150 рублёў. Усе сродкі пералічаны на рахунак для аказання адраснай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзіцям-інвалідам, якія навучаюцца ў дамах-інтэрнатах.

Святлана Раманка, педагог-арганізатар ДУА «НПК Лаўрынавіцкая дзіцячы сад ‒ сярэдняя школа».

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *