Наверх

У Вольнаўскую бальніцу сястрынскага догляду завiталi гоcцi

5.01.2018 Комментариев нет 612 Наш край

Новы год і Каляды – час цудаў не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Сталыя людзі, якім патрэбны асаблівы догляд, таксама не выключэнне.

У Вольнаўскай бальніцы сястрынскага догляду на цяперашні час знаходзяцца 47 чалавек. 5 студзеня вучні Ніжнечэрніхаўскай базавай школы завіталі ў госці да пацыентаў, каб павіншаваць іх з Новым годам і надыходзячым Нараджэннем Хрыстовым. З удзячнасцю былі прыняты пажаданні моцнага здароўя і дабрабыту. Вучні разыгралі сцэнкі з удзелам калядных герояў Казы і Мядзведзя, спелі прыпеўкі. Завітаў у госці і Дзед Мароз з салодкімі падарункамі. Разам з вучнямі сталыя людзі спелі песні, а некаторыя нават расказалі вершы.

Дабрачынная акцыя адазвалася ў сэрцы ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, якія яшчэ раз упэўніліся, як патрэбны гэтым людзям проста чулыя адносіны і цёплыя словы.

 Вольга Гутырчык,  педагог- арганізатар.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *