Наверх

Цікавыя сустрэчы адбываюцца па субботах у Лаўрынавіцкай школе

2.02.2018 нет комментариев 368 Наш край

У кожнай школе нашага раёна ёсць свае традыцыі. Адны з іх маюць глыбокія карані, другія – толькі прыжываюцца. Не выключэнне і наша ўстанова адукацыі. У гэтым навучальным годзе добрай традыцыяй сталі сустрэчы з цікавымі людзьмі. Кожную апошнюю суботу месяца ў нашай школе праводзіцца «Клуб цікавых сустрэч». Мы запрашаем да сябе людзей, якія расказваюць пра сябе, пра час, у які адбывалася іх станаўленне, людзей, якія арыгінальна і неназойліва рэкламуюць свае прафесіі.

Вучні называюць такія сустрэчы «сустрэчамі без пінжакоў». Кожная такое спатканне не пакідае раўнадушнымі дзяцей, настаўнікаў і запрошаных гасцей. Пытанні ад школьнікаў застаўляюць іх вярнуцца думкамі ў маладосць, успомніць значныя падзеі ў асабістым жыцці і прафесійнай сферы.

Ва ўстанове адукацыі прайшлі тры такія сустрэчы: з настаяцелем Свята-Ільінскай царквы айцом Ігарам, з маладым журналістам і сям’ёй Шчарбацэвіч.

Апошняя сустрэча была асабліва карыснай для вучняў нашай школы. Дырэктар ААТ «Крошын» Шчарбацэвіч Уладзімір Дзмітрыевіч, які з’яўляецца кандыдатам у мясцовыя Саветы дэпутатаў, разам са старшынёй сельскага савета Шчарбацэвіч Таццянай Пятроўнай паабяцалі дапамагчы ў стварэнні дзіцячай пляцоўкі ў в. Лаўрынавічы.

У планах школьнай суботы – сустрэчы са знакамітымі выпускнікамі школы.

С.Л. Раманка, педагог-арганізатар ДУА «НПК Лаўрынавіцкая д/с ‒ СШ».

 

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *