Наверх

Да 16 лютага можна знішчаць гнёзды гракоў

5.02.2018 Комментариев нет 172 Наш край
http://ptushki.org

Калі табе замінаюць гнёзды гракоў, самы час прыбраць іх цяпер, пакуль гэта нікому не нашкодзіць, паведамляе грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Ранняй вясной гракі пачынаюць весці актыўны (і шумны!) лад жыцця. Яны ўсёй гурбой абнаўляюць свае гнёзды або будуюць новыя, селячыся калоніямі паблізу людскога жытла.

Калі цябе раздражняе такая прысутнасць птушак, трэба ўжо цяпер звярнуцца ў ЖЭС – камунальшчыкі прыедуць і скінуць незанятыя пакуль гнёзды. Але паклапаціцца пра гэта трэба не пазней за 15 лютага! З наступнага дня і па 14 жніўня ўключна знішчаць гнёзды будзе забаронена.

Навошта скідаць гнёзды? Пакуль яны нежылыя, гэта не створыць нікому турботаў, а табе дасць магчымасць пазбавіцца непажаданых суседзяў.Гракам прасцей заняць старыя гнёзды, чым будаваць новыя, таму, хутчэй за ўсё, яны ў такім выпадку паселяцца ў іншым месцы. Без прытулку яны не застануцца.

Чаму ж існуе забарона на разбурэнне гнёздаў пасля 15 лютага?

Спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях АПБ Максім Нямчынаў тлумачыць: «У калоніях гракоў у іх гнёздах (ды і ў гнёздах варон і сарок таксама) могуць гнездавацца драпежныя птушкі: дробныя совы і сокалы. Напрыклад, вушатыя совы займаюць гнездавыя ўчасткі, адкладаюць яйкі і выхоўваюць птушанят нават раней за гракоў. Пры гэтым драпежныя птушкі, асабліва совы, часцяком застаюцца незаўважнымі. Таму ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб жывёльным свеце» былі ўнесеныя змены, і цяпер, каб не турбаваць птушак і не нішчыць іх дзетак разам з гнёздамі, дзейнічае забарона на знішчэнне гнёздаў ужо з 16 лютага».

Пасля 15 лютага абразанне галінаў з гнёздамі пагражае штрафамі. АПБ просіць паведамляць пра такія парушэнні.

Што рабіць, калі пасля 15 лютага ты заўважыш, што нехта скідае і разбурае гнёзды?

Пра гэта трэба адразу ж паведамляць! Можна пазваніць у Мінпрыроды на гарачую лінію, можна пакінуць электроннае паведамленне на сайце свайго абласнога або Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Паведамі дату і месца здарэння, пастарайся зрабіць фота ці запісаць відэа. Варта зняць нумар пад’ёмніка і іншых машын, калі адбываецца абрэзка дрэваў з дапамогай такой тэхнікі. Калі магчыма, зафіксуй, што знаходзіцца ў гнёздах. Перапішы ці здымі на фота надпісы людзей у спецвопратцы. Чым больш інфармацыі і доказаў, тым лепш.

Кругласуткавы тэлефон дзяжурнага эколага Мінпрыроды: 8 017-267-55-70.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *