Наверх

Выпускнікі Жамчужненскай СШ уручылi Оскараў сваім настаўнікам

5.02.2018 Комментариев нет 438 Наш край

Традыцыйна ў першую суботу лютага выпускнікі спяшаюцца на вечар сустрэчы са сваім дзяцінствам, настаўнікамі і школьнымі сябрамі. Так адбылося і сёлета. Трэцяга лютага 2018 года ДУА “Жамчужненская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна сустрэла 143 выпускнікоў.

Вечар прайшоў у вельмі цёплай, добразычлівай атмасферы. Выпускнікі 1993 года зрабілі школе падарунак – Кнігу пажаданняў. А школа ў сваю чаргу здзівіла іх выступленнем дзяўчат – барабаншчыц.

20-гадовыя выпускнікі захапілі ўсіх прысутных цырымоніяй уручэння Оскараў сваім настаўнікам.Многія выпускнікі выказалі вялікую павагу сваім настаўнікам, а таксама адміністрацыі школы.

Вельмі прыемна было бачыць на вечары і верэранаў педагагічнай працы.

Вечар нікога не пакінуў абыякавым.

Вольга Жыхарка.

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *