Наверх

Баранавіцкія прафесіяналы атрымаюць высокую ўзнагароду

13.03.2018 нет комментариев 366 Наш край

На афіцыйным сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі апублікаваны Указ № 96 ад 3 сакавіка 2018 г. «Аб узнагароджанні».

Прыемна, што сярод беларусаў, адзначаных за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, шматгадовую плённую працу, ёсць нашы землякі.

 

Медалём «За працоўныя заслугі» прынята рашэнне ўзнагародзіць Ігара Валынца, слесара па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстоўваючага абсталявання службы ўнутраных газаправодаў і ўнутрыдамавога газавага абсталявання прадпрыемства «Баранавічыгаз», а таксама Наталлю Смірнову, педагога-псіхолага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі горада Баранавічы.

Ігара Міхайлавіча і Наталлю Міхайлаўну добра ведаюць у нашым краі як людзей, улюбёных у сваю справу, сапраўдных прафесіяналаў.

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена яшчэ аднаму выдатнаму працаўніку з нашага краю – нарыхтоўшчыку Баранавіцкага раённага спажывецкага таварыства Аляксандру Барташэвічу.

Віталь ГЕРЦАЎ.

 

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *