Наверх

Конкурс кармушак прайшоў у Сеўрукоўскай дзіцячы сад ‒ базавай школе

12.03.2018 нет комментариев 227 Наш край

Казка ў госці да нас ідзе,

Птушкам усім кармы нясе…

Адной з важных задач сучаснай школы, ды і грамадства наогул, з’яўляецца экалагічнае выхаванне дзяцей. Штогод навучэнцы і выхаванцы ўстановы адукацыі прымаюць удзел у экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак». Не стаў выключэннем і гэты год. У Сеўрукоўскай дзіцячы сад ‒ базавай школе прайшоў конкурс кармушак.

Выхаванцамі і навучэнцамі сумесна з бацькамі былі зроблены кармушкі для птушак. Якіх толькі форм і відаў тут не было: домік лесуна, хатка на ножцы, ледзяны домік, церам-церамок, замак Снежнай каралевы і іншыя.

Але мала зрабіць домікі ‒ патрэбна, каб імі зацікавіліся і птушкі. Таму дзеці на працягу зімы з задавальненнем прыносілі корм з дому, насыпалі яго ў кармушкі і з нецярпеннем чакалі гасцей. Школьнікі запрашалі ў госці і крыжадзюбаў, і снегіроў, і зімародкаў, і верабейчыкаў, нават для варон і сарок таксама была гатова птушыная сталовая.

Усё гэта аказалася не толькі надзвычай цікава, але яшчэ і карысна, таму што нашы дзеці адказна адносяцца да праблем аховы і вывучэння птушак роднага краю.

Аддзякуюць пярнатыя вясной, знішчаючы шкоднікаў на дрэвах школьнага саду.

Так, дзякуючы сумеснай дзейнасці вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў, была зроблена важная справа ў экалагічным выхаванні дзяцей.

Жанна Зеляняк, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Сеўрукоўскай дзіцячы сад ‒ базавай школы.

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *