Наверх

Свята беларускай нацыянальнай кухнi правялі ў Баранавіцкім раёне

27.03.2018 Комментариев нет 140 Наш край

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/nashkraj/data/www/nashkraj.by/wp-includes/wp-db.php on line 3182

У ДУА “Палонкаўская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна прайшло свята беларускай нацыянальнай кухнi. На свята былі запрошаны настаўнікі і вучні Ляснянскай і Мірской сярэдніх школ. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з рэцэптамі старажытных страў, даведаліся, у якіх абрадах іх ужывалі беларусы і якое значэнне яны мелі раней.

Свята пачалося з сустрэчы хлебам ды соллю – усё па традыцыі.

Суправаджалася свята песнямі і танцамі. Прысутныя прымалі актыўны ўдзел у конкурсах: прыпеўкі, збіванне масла, выразнае чытанне і іншыя.

Да мерапрыемства была падрыхтавана шмат беларускiх нацыянальных страў. Чаго толькі не было тут: каўбаса, марынаваныя грыбы, наліснікі, клёцкі, дранiкi… Не хопіць пальцаў на абедзвюх руках, каб пералічыць усе стравы.

Удзельнікі свята з задавальненнем смакавалі стравы беларускай кухні.

Палонкаўская сярэдняя школа.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *