Наверх

Алімпійскі дзень прайшоў у Вольнаўскай СШ Баранавіцкага раёна

11.04.2018 Комментариев нет 96 Наш край

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/nashkraj/data/www/nashkraj.by/wp-includes/wp-db.php on line 3182

Здароўе з’яўляецца адной з асноўных каштоўнасцей і самым дарагім багаццем чалавека. Ад стану здароўя ў большасці сваёй залежыць і ўсё астатняе ў жыцці людзей. Гэты падарунак прыроды з’яўляецца адначасова і сістэмай з дзіўным запасам трываласці, і вельмі далікатным дарам.

З мэтай больш актыўнага далучэння школьнікаў да заняткаў спортам, фарміравання станоўчых адносін да здаровага ладу жыцця, пашырэння ўяўлення вучняў аб неабходнасці ўмацавання свайго здароўя, папулярызацыі алімпійскага руху ў школе, прапаганды алімпійскіх прынцыпаў і ідэалаў, алімпійскіх відаў спорту, творчай групай клуба “Юны алімпіец” нашай школы быў падрыхтаваны і праведзены алімпійскі ўрок “Брэстчына алімпійская”, прымеркаваны да Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца штогод 7 красавіка.

Формай правядзення мерапрыемства быў абраны брэйн-рынг, перад пачаткам якога былі прадэманстраваны прэзентацыя “Брэстчына алімпійская” і відэафільм “Раўненне на алімпійцаў”, якія паведалі вучням пра гісторыю і спартыўныя дасягненні на алімпійскіх арэнах нашых землякоў ‒ спартсменаў Брэсцкай вобласці.

Затым камады класаў у форме віктарыны-тэста на алімпійскую тэматыку адказалі на пытанні, у ходзе чаго былі выяўлены знаўцы галоўных спартыўных спаборніцтваў сучаснасці. Пераможцы і прызёры атрымалі граматы ад алімпійскага клуба школы.

Такія мерапрыемствы садзейнічаюць уключэнню школьнікаў у актыўнае засваенне сістэмы алімпійскіх каштоўнасцей, выхоўваюць пачуццё патрыятызму і любові да малой радзімы.

Клуб “Юны алімпіец” ДУА “Вольнаўская сярэдняя школа”.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *