Наверх

Средневековые танцы, рыцарский клуб, неоновое шоу и многое другое на “Библионочи” в Барановичах. Программа мероприятия

17.04.2018 нет комментариев 430 Наш край

Бібліяноч і Бібліяпрыцемкі – 2018

(ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”)

Праграма

20.04.2018 – Бібліяноч і Бібліяпрыцемкі – 2018 пройдуць у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая / вул. Леніна, 51 і 53 / і цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы /вул. Камсамольская, 23А/. Усіх жадаючых будуць чакаць чытанні, майстар-класы, квэсты, гульні і вялікі буккросінг. Праграма Бібліяночы будзе доўжыцца з 17.00 да 22.00.

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. Таўлая ( вул. Леніна, 51 і 53)

Сектар дзіцячай літаратуры (вул. Леніна, 53) – даведкі па тэл. 40 36 90.

з 17.00 да 20.00 – Бібліяпрыцемкі “Один вечер с Маленьким принцем” будуць прымеркаваны да 75-годдзя з дня выхаду кнігі А. дэ Сэнт-Экзюперы “Маленький принц”. Удзельнікі мерапрыемства атрымаюць прызы і падарункі ад Маленькага прынца і яго Ружы. Узрост: 0+;

з 17.00 да 17.30 – у зоне чытання “Взрослая книга для маленьких” вядучая пачытае дзецям урывак з кнігі “Маленький принц”, пагутарыць з імі пра герояў гэтага твора, прапануе адказаць на пытанні віктарыны;

з 17.30 да 18.00 – у зоне зносін “Ты навсегда в ответе за тех, кого приручил” прысутным будзе прапанавана пагутарыць пра сваіх любімых дамашніх пітомцаў і пакаёвыя расліны;

з 18.00 да 19.00 – у межах зоны творчасці “Подарки Маленькому принцу” будзе дзейнічаць зона малявання і лепкі “Нарисуй мне барашка”, а таксама адбудзецца майстар-клас па стварэнню тапіарыя “Планета цветов для Маленького принца”.

з 19.00 да 20.00 – удзельнікі гульнявой зоны “На планете Маленького принца” пазнаёмяцца з астэроідамі і іх гаспадарамі. На астэроідзе № 328, дзе жыве Дзелавы чалавек, прысутныя будуць рашаць займальныя матэматычныя задачкі. Географ з астэроіда № 330 прапануе дзецям здзейсніць падарожжа па свайму гораду. На планеце Зямля ўдзельнікі паслухаюць музыку, а на астроідзе № 329, дзе жыве Ліхтаршчык, іх будзе чакаць “Шоу фонариков”.

Сектар літаратуры на замежных мовах (вул. Леніна, 53) – даведкі па тэл. 40 36 90

з 17.00 да 22.00 – у зялёнай гульнятэцы прысутныя змогуць займальна правесці свой час за гульнямі на тэму экалогіі і не толькі. Узрост: 12+;

17.00 –падчас інтэрактыўных чытанняў “Все видели кота” па кнізе Брэндана Венцэля прысутныя разам з вядучай будуць чытаць услых цікавыя гісторыі, гуляць у займальныя гульні і маляваць. УВАГА: для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца на старонцы “ВКонтакте” (https://vk.com/tavlay_library) ці па тэл. 40-36-90. Узрост: 6+;

з 17.50 да 18.30

– прэзентацыю пректа “Библиотека инструментов” правядзе яго кіраўнік – Андрэй Яфімчык. Гэты праект дазваляе ўдзельнікам браць інструменты, абсталяванне і тэматычныя кнігі на працягу пэўнага перыяду, як правіла, бясплатна. “Библиотека инструментов” – гэта цэлая супольнасць аднадумцаў у галіне “Сделай сам”. Узрост: 12+ ;

– падчас майстар-класа “Эко-идея” ўсіх жадаючых навучаць паўторна выкарыстоўваць непатрэбныя на першы погляд і нецікавыя рэчы. УВАГА: для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца на старонцы “ВКонтакте” (https://vk.com/tavlay_library) ці па тэл. 40-36-90. Узрост: 6+;

18.30 – удзельнікі гульнявой праграмы “Птушкі Весялушкі” пад кіраўніцтвам Юліі Траццяк пагутараць пра птушак, паспрабуюць адказаць на пытанні віктарыны і змайстраваць папяровага вераб’я. УВАГА: для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца на старонцы ВКонтакте https://vk.com/tavlay_library ці па тэл. 40-36-90. Узрост: 0+;

19.30 – 21.30 – падчас экалагічнага квэста “Зелёная миссия” ўдзельнікам прапануюць адказаць на пытанні прыродазнаўчага характару, выканаць разнастайныя заданні за пэўны час. Запрашаюцца каманды з 3–5 чалавек. УВАГА: для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца на старонцы “ВКонтакте” (https://vk.com/tavlay_library )ці па тэл. 40-36-90. Узрост: 14+.

Фае (вул. Леніна, 51) – даведкі па тэл. 45 20 22.

з 17.00 да 22.00 – на акцыі “Буккроссинг” будуць прадстаўлены кнігі, сабраныя падчас экалагічнай акцыі “Я делаю свой город и целый мир лучше” /15.04. – 20.04.2018/, арганізаванай кіраўніком і ўдзельнікамі праекта “Access: возможности для всех” у Баранавічах і супрацоўнікамі сектара літаратуры на змежных мовах ДУК “ЦБС г. Баранавічы”. У межах экалагічнай акцыі можна было абмяняць кнігу на білет у музей, кіно ці на піццу, каву. Буккросінг уяўляе сабой абмен кнігамі – узяўшы чыюсьці кнігу з паліцы, неабходна паставіць на яе месца сваю. Пасля завяршэння акцыі тыя кнігі, што застануцца на паліцах, стануць часткай бібліятэчнага фонду і стануць усім даступныя да карыстання. Узрост: 12+;

з 17 да 22.00 – у фотазоне “Рыцари и дамы” кожны жадаючы зможа сфатаграфавацца ў тэматычных гістарычных вобразах. Узрост: 12+.

Абанемент (вул. Леніна, 51) – даведкі па тэл. 45 20 22.

18.30 – на “Вечер романса і не только…” запрашаюцца усе аматары музыкі і шукальнікі добрага настрою, які ўдзельнікам сустрэчы гарантуе рамансавы гурт ГДК пад кіраўніцтвам Н. У. Жыткевіч. Уваход вольны. Узрост: 12+;

Зала галіновай літаратуры (вул. Леніна, 51) – даведкі па тэл. 45 20 22.

з 17.00 да 18.30 – на вечары-знаёмстве “Моя душа заполнена стихами…” прысутныя пазнаёмяцца з таленавітай, творчай асобай, баранавіцкай паэткай Галінай Зайцавай. На сустрэчы будуць гучаць яе вершы. Прыемнай падзеяй стане выступленне лунінецкага музычнага калектыву, які будзе выконваць песні на вершы паэткі. Таксама ўвазе прысутных будуць прадстаўлены невялічкія дакументальныя фільмы пра галоўную гераіню сустрэчы. Узрост: 12+;

з 19.00 да 19.30 – урачыстае адкрыццё Бібліяночы – 2018

з 19.30 да 22.00 – у межах залы галіновай літаратуры будуць адначасова дзейнічаць цікавыя рознатэматычныя пляцоўкі:

* пляцоўка кампаніі “Вивасан” будзе прадстаўлены менеджэрам-кансультантам па водаратэрапіі і здароваму ладу жыця. Кожны зацікаўлены зможа задаць спецыялісту пытанні і атрымаць шмат цікавай, карыснай інфармацыі;

* у салоне цырульнага мастацтва “Чародейка” пад кіраўніцтвам Вольгі Ямільянчык ўсім жадаючым зробяць прыгожыя прычоскі і прывабны макіяж;

* пляцоўка Белзнешэканомбанка (БелВЭБ) будзе прадстаўлена спецыялістам-кансультантам, які раскажа прысутным пра дзейнасць банка, яго паслугі і адкажа на пытанні зацікаўленых;

* рыцарскі клуб “Шляхецкая застава” пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Шашко збярэ вакол сябе ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і рыцарскай культурай;

* майстар-клас па сярэднявечным танцам правядзе ўдзельніца рыцарскага клуба “Шляхецкая застава” Наталля Сабко. Узрост: 12+;

з 19.30 да 20.30 – адбудзецца экафрыстайл “Знай и сохраняй ” у выглядзе каманднай гульні аб прыродзе г. Баранавічы. Узрост: 12+;

у 21.00 – неонавае шоу “Навальніца” прадставіць публіцы ўдзельніца рыцарскага клуба “Шляхецкая застава” Наталля Сабко. Узрост: 12+.

Акцыя “Час прощённых задолжников” будзе праходзіць падчас Бібліяпрыцемак і Бібліяночы. У пэўны перыяд часу чытачы розных аддзелаў бібліятэкі змогуць вярнуць “пратэрмінаваныя” кнігі без спагнання штрафной пені:

з 18.00 да 19.00 – прымаюцца кнігі даўжнікоў сектара дзіцячай літаратуры.

з 18.00 да 19.00 – прымаюцца кнігі даўжнікоў сектара літаратуры на замежных мовах (звяртацца ў сектар дзіцячай літаратуры).

з 20.00 да 22.00 – прымаюцца кнігі даўжнікоў дарослага абанемента.

з 20 да 22.00 – прымаюцца кнігі даўжнікоў залы галіновай літаратуры.

Цэнтральная гарадская дзіцячай бібліятэка (вул. Камсамольская, 23А) – даведкі па тэл. 42 16 32, 42 45 94

з 18.00 да 21.00 – на Бібліяпрыцемкі ў Ізумрудным горадзе запрашаюцца дзеці і іх бацькі. Усе ўдзельнікі мерапрыемства на ўваходзе атрымаюць карту Чароўнай краіны. На ёй будуць адзначаны краіны, дзе можна паўдзельнічаць у гульнях, конкурсах, віктарынах. За свае веды дзеці будуць атрымліваць чароўныя ізумруды, якія пасля можна будзе памяняць на прызы і сувеніры.

У Ізумрудным горадзе кожны жадаючы зможа сфатаграфавацца ў фотазоне “Ворота в Изумрудный город”, наведаць “Лавку чудес Гудвина”, дзе іх чакае сустрэча непасрэдна з самім Вялікім і Жудасным Гудвінам.

У Блакітнай краіне ўдзельнікі разам з Эллі паспрабуюць адправіць яе дамоў на паветраным шары, а таксама зробяць спробу пазнаць па апісанню герояў. У Жоўтай краіне дзяцей будзе чакаць добрая чараўніца Вілліна, якая прапануе адказаць на складаныя, але цікавыя пытанні, паспрабаваць прайсці “Словесный лабиринт” і скласці чароўны верш.

У Фіялетавай краіне ўдзельнікаў чакае сустрэча са злоснай чараўніцай Бастындай, якая паспрабуе іх заблытаць падчас “Сказочных гонок”. Таксама ў межах Бібліяпрыцемак будзе дзейнічаць “Мастерская добрых дел”. Прысутныя паспрабуюць стварыць сваімі рукамі ў тэхніцы арыгамі сабачку Тошку – аднаго з герояў кнігі “Волшебник изумрудного города”.

Кожны жадаючы зможа атрымаць ў якасці падарунка аквагрым, а самыя юныя ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з героямі кніг з дапамогай размалёвак і каляровых алоўкаў. Узрост: 0+.

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *