Наверх

Вырабы ручной работы на велікодныя матывы падрыхтавалi вучнi Баранавiцкага раёна

7.04.2018 Комментариев нет 38 Наш край

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/nashkraj/data/www/nashkraj.by/wp-includes/wp-db.php on line 3182

Вялікдзень – гэта Свята Свят, якога чакаюць ўсе: дарослыя і дзеці. Гэта свята Божай Любові і вечнай Надзеі. Вялікдзень святкуюць амаль усе народы і рэлігіі свету. У яўрэяў гэта Песах, у хрысціян – Пасха, у мусульман – Ід уль-адха. Але ўсіх людзей абъядноўвае адно: вера ў перамогу дабра над злом.

І як цудоўна, што святкуецца Пасха ўвесну, у пару прабуджэння прыроды, калі людзі і ўсё наваколле імкнецца да прадаўжэння і абнаўлення. Гэта перамога святла над цемрай, жыцця над смерцю.

У жыхароў вёскі яшчэ не пачаліся асноўныя вясенне-палявыя работы, затое ёсць магчымасць добра падрыхтавацца да свята. Як і на свята Нараджэння Хрыстова, так і ў Светлае Хрыстова Уваскрасенне людзі чакаюць цуда…

У ДУА “НПК Пачапаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа” настаўніца пачатковых класаў Былінская Людміла Андрэеўна са сваімі вучнямі аформіла выставу, дзе размешчаны вырабы ручной работы на велікодныя матывы. Чухлей Алена Аляксандраўна разам з дзецьмі творыць казку сваімі рукамі: размалёўваюць каляровымі фарбамі яйкі, упрыгожваюць іх бісерам, штучнымі кветкамі, робяць складныя паштоўкі для віншавання сваіх родных, кошычкі. Гутырчык Кацярына Уладзіміраўна, настаўнік абслуговай працы, разам з дзяўчынкамі на ўроках працы рабілі пасхальных трусоў. 

Традыцыя дарыць падарункі на Пасху прыйшла да нас з далёкіх часоў, яны павінны сімвалізаваць жыццё, выражаць святло і напамінаць аб урадлівасці, абнаўленні і ўваскрасенні.

… Дома ўсё падрыхтавана да святкавання Пасхі: на стале ляжаць духмяныя булкі з розным начыннем, водар якіх разносіцца па ўсёй ваколіцы, згатаваная Пасха, пафарбаваныя яйкі, нарыхтавана шмат традыцыйных і любімых страў. Самы час збірацца ў царкву. Хоць служба ў Свята-Пакроўскім храме ў вёсцы Пачапава пачынаецца апоўначы, але нікому не спіцца. Усе вернікі чакаюць гэтай казачнай ночы, гэтага цуда. Хутка той момант настане, калі айцец Віталь Вабішчэвіч прамовіць доўгачаканае: “Хрыстос Уваскрос!”. “Сапраўды ўваскрос!” – адразу ж прагучыць адказ з вуснаў вернікаў.

Спяшыце тварыць дабро! Жыццё стане багацейшым, а душа – святлейшай. І Пасха, Свята Свят, Урачыстасць з Урачыстасцей, заўсёды будзе ў душы кожнага чалавека, будзе дамамагаць пераадольваць усе нягоды і цяжкасці зямнога жыцця.

Наталія Мастоўская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “НПК Пачапаўская дзіцячы сад -сярэдняя школа”.

Фота Юліі Якімчык.

0

Также на нашем сайте

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *