Наверх

З баранавіцкімі паэтамі сустрэліся навучэнцы СШ № 9

6.04.2018 нет комментариев 169 Наш край

Сонечны красавіцкі дзень запомніцца навучэнцам СШ № 9 цёплай і душэўнай сустрэчай з баранавіцкімі паэтамі. Літаратурная гасцёўня «Паэзія малой радзімы» пазнаёміла вучняў з паэтэсай і мастачкай нашага горада Галінай Ліс і паэтам Алесем Корневым.

Члены баранавіцкага літаратурнага аб’яднання «Ліра», Галіна Іванаўна і Алесь Касьянавіч, прапанавалі на суд слухачоў свае вершы, расказалі пра сваё жыццё і творчасць, прэзентавалі свае выданні. Вучні не толькі з захапленнем слухалі вершы, але і з вялікай цікавасцю задавалі пытанні гасцям, атрымлівалі ад іх грунтоўныя адказы і карысныя парады.

Паэтычная сустрэча мела незвычайны ўрачысты фінал: вучні разам з паэтамі выканалі песню, напісаную Галінай Ліс (музыка І. Кусцінскага).

Незабыўнае ўражанне ад сустрэчы засталося не толькі ў вучняў, але і ў гасцей: класы МНС прыемна здзівілі іх сваёй дысцыплінаванасцю і эрудыцыяй.

Любоў Раца, 11 «А» класс.

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *