Наверх

У баранавіцкай бібліятэцы можна будзе пашыць экасумку

6.05.2018 нет комментариев 69 Наш край

«Торба Шоу» – гэта мінскі праект пра любоў да экаторб. У рамках праекта праходзяць майстар-класы, на якіх можна не толькі пагутарыць пра непапраўляльную шкоду ад аднаразовага пластыку, але і стварыць адзінае прызнанае эколагамі альтэрнатыўнае рашэнне – экасумку!

Такі майстар-клас пройдзе ў баранавіцкай бібліятэцы (вул. Леніна, 53) 12 мая ў 14 гадзiн.

“Вам не спатрэбяцца ні спецыяльныя навыкі, ні нават швейная машынка,” – тлумачыцца на старонцы бiблiятэцы у Vk. Арганiзатары абяцаюць даць усе матэрыялы, жадаючым трэба зарэгiстравацца по спасылцы: https://goo.gl/forms/glZjlHQ35rtNd2rx1.

Кошт – вольнае ахвяраванне.

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *