Наверх

Сувенiры и пачастункi ўручылi на ўроку ў Мілавідскай СШ

4.09.2018 нет комментариев 238 Наш край

Там, дзе сосны спяваюць
Песні белым бярозкам,
Там спрадвеку стаіць
Мая родная вёска.

Менавіта гэтыя цудоўныя радкі А. Рыбалкі прагучалі на пачатку першага ўрока ў ДУА “Мілавідская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна. І невыпадкова…
Вескі быццам людзі: у кожнай свая біяграфія, у кожнай свой лёс. Наша вёска носіць прыгожую назву – Мілавіды. Мілыя віды…

Сёлат наша вёска святкавала 500-годдзе. Таму першы ўрок быў прысвечаны менавіта ёй.

Урок быў праведзены ў форме квэста. Вучні школы пры дапамозе маршрутных лістоў змаглі наведаць 4 этапа: “Роднае слова”, “Спадчына”, “Малая радзіма”, “Музычная скарбонка”. Кожны этап складаўся з шэрагу заданняў, якія спрыялі папулярызацыі гісторыка-культурнай, духоўнай спадчыны малой радзімы.

Вучні прадэманстравалі свой узровень кемлівасці і ведаў: разгадвалі загадкі і рэбусы, прыгадвалі беларускія прыказкі, прымаўкі. У вучняў і гасцей была магчымасць віртуальна наведаць школьны музей, паслухаць і з вялікім імпэтам паспяваць беларускія песні.

Для вучняў і гасцей была арганізавана сустрэча з земляком – паэтам, членам літаратурнага аб’яднання “Плынь” Іванам Іванавічам Монцікам. Яго верш “Вёска Мілавіды” пакладзены на музыку нашай таленавітай зямлячкай, дырэктарам Мілавідскага сельскага дома культуры, кіраўніком фальклорнай групы “Мілавідчане” Таццянай Яўгеньеўнай Шлейка. Гэта песня таксама прагучала на першым уроку. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі сімвалічны сувенір і пачастунак.

Настаўнікі ДУА “Мілавідская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна Грыцавец Н.Л., Папко Ю.В.

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *