Наверх

Ярмарка i свята адбылiся ў Лясной Баранавіцкага раёна

21.10.2018 нет комментариев 380 Наш край

20 кастрычніка ў аграгарадку Лясная ля сельскага клуба разгарнуўся ладны кірмаш. Тут можна было набыць разнастайны тавар: бульбу, капусту, мёд, шмалец.
На кірмашы гучалі песні, народныя жарты, былі і танцы.

Жыхары і госці кірмаша ў гэты дзень змаглі ад душы павесяліцца разам з артыстамі: танчылі, прымалі ўдзел у гульнёвай праграме, не шкадуючы далоняў апладыравалі. Святочную атмасферу на свяце арганізавлі мабільная ўстанова культуры “Аўтаклуб”, ансамбаль народнай песні “Мілавідчане” і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Ляснянскага сельскага клуба.

Ларыса Бярозка, загадчык мабільнай установы культуры “Аўтаклуб”.

Комментарии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *