Наверх

Як у Жамчужненскiм садзе далучаюць дзяцей да роднай мовы

22.02.2019 нет комментариев 245 Наш край

Не, я не супраць розных іншых моў,
Але мне роднай смак заўседы мілы.
І я – падданы беларускіх слоў,
Тых, да якіх Радзіма прычасціла.
Н. Гальпяровіч

Родная мова асабліва для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днем роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

Наша ўстанова працуе на беларускай мове, выхаванцы чуюць яе і размаўляюць на ей кожны дзень. Таму ў Дзень роднай мовы мы стараемся ўспомніць з імі больш беларускіх народных гульняў, старажытныя абрады. Для далучэння дзяцей да роднай мовы, азнаямлення з мінулым і сучасным ва ўстанове арганізаваны міні-музей “Беларусь: мінулае і сучаснае”, цэнтр “Беларуская хата”. Выхаванцы ўсіх узростаў з цікавасцю разглядаюць выстаўленыя там экспанаты, а ў “Беларускай хаце” могуць арганізаваць не адну сюжэтна-ролевую гульню.

Нашы бацькі, дзяды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Мы ведаем, учора мы яшчэ не гаварылі па-беларускі, сення размаўляем на “трасянцы”, а заўтра будзем гаварыць на чыстай літаратурнай мове.

Выхаванцы старшых груп вырабілі прывабныя паштоўкі, якія з задавальненнем дарылі сваім бацькам вечарам.

Жамчужненскi сад

Больш фота – тут

Обсуждения закрыты для данной страницы