Наверх

Масленіцу святкавалі ў дзіцячым садку Баранавіцкага раёна

7.03.2019 нет комментариев 269 Наш край

Хоць мы і любім зіму за тое, што яна прынесла з сабою шмат снегу, радасці і забаў, але надыходзіць наступная пара года – вясна. Свята Масленіца – гэта добрае развітанне з зімой і сустрэча вясны. Па традыцыі на Масленіцу дзятвара, моладзь і дарослыя на працягу тыдня прымалі ўдзел ў святочных гуляннях: хадзілі адзін да аднаго ў госці, спявалі зімовыя і вясновыя песні, танцавалі, каталіся на каруселях.

Вось і ў нашым садку ў чацвер — “разгул” — пачалося шырокае святкаванне Масленіцы з гульнямі, танцамі, вогнішчам. Несцерка і Паўлінка запрасілі дзяцей і бацькоў на шырокія масленічныя гулянні.

А пачалося ўсе з бліноў, бо сімвалам і галоўным пачастункам Масленіцы з’яўляецца блін, таму што ен падобны да сонца, якому людзі былі вельмі рады пасля доўгай зімы. Дзеці гулялі ў народныя гульні “Блінок”, “Конікі”, Бусел”, удзельнічалі ў эстафеце “Перанясі блінок на патэльне”, вадзілі карагод “Блінчык”. Пелі народныя песні “Ой бліны, бліночкі”, “Жавароначкі”.

Раней людзі лічылі: калі на Масленіцу гучна пакрычаць,пабразгаць – усё ліха і зло уцячэ. Вось і нашы дзеткі хадзілі вакол пудзіла Масленіцы і грымелі бразготкамі. А пад канец свята пудзіла Масленіцы спалілі, паказваючы тым самым, што зіма ўжо скончылася і прыйшло вяснавое цяпло.

А скончыліся масленічныя гулянні гарачым чаем з прысмакамі, якія гатавалі як выхавальнікі дашкольнай установы, так і бацьці, якія прымалі актыўны ўдзел у свяце і падрыхтоўцы да яго. За гэта супрацоўнакі ўстановы выказваюць вялікую падзяку бацькам выхаваўцаў ДУА “Мірскі яслі-сад”.

Больш фота – у групе Vk

Обсуждения закрыты для данной страницы